Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
не толькі мужчынскага i жаночага роду, але i ніякага (чудзіло: ён i яно). У загалоўных словах не адлюстроўвалася такая адметнасць гарадзенскіх гаворкаў,як націскны канчатак -э (-е) у назоўным (вінавальным) склоне назоўнікаў мужчынскага роду (панажэ, хадаке). Апрача „Лексікі", кніга мае яшчэ 2 часткі: „Анамастыка", „Устойлівыя выслоўі". У першай падаюцца тапонімы, мікратапонімы Гродзенскага раёну i гідронімы басейна ракі СвІслач, у другім - прыказкі, прымаўкі i фразеалагізмы. Кніга адрасуецца шырокаму колу чытачоў, аматарам i захавальнікам роднага слова. Разам з тым яна прызначаецца i як навучальны дапаможнік для студэнтаў-філолагаў, найперш з факультэту беларускай філалогіі i культуры. Матэрыялы кнігі паспяхова будуць скарыстаныя падчас падрыхтоўкі лекцыйных курсаў па дыялекталогіі, сучаснай беларускай мове, гісторыі мовы, на лінгвістычных спецкурсах i спецсемінарах. Абавязковым дапаможнікам Стане кніга на практычных i лабараторных занятках па дыялекталогіі i падчас выканання кантрольных працаў па гэтай дысцыгіліне на завочным аддзяленні. Каштоўны матэрыял для напісання курсавых i дыпломных працаў знойдуць у кнізе студэнты старэйшых курсаў, a таксама даследчыкі лекс}калогіі i словаўтварэння, фразеалогіі i анамастыкі роднага краю. Тапанімія будзе добрым „асялком" для выпрабавання марфемнай, словаўтваральнай i этымалагічнай здатнасці пачаткоўцаў у навуцы. Фразеалагізмы можна выкарыстаць дзёля спробы складання адпаведнага слоўніка ці для выяўлення спецыфікі рэгіянальных фраземаў ў іх семантыцы i структуры параўнальна з літаратурнымі. У ілюстрацыйных прыкладах знайшлі свой адбітак yce найважнейшыя фанетычныя, марфалагічныя i сінтаксічныя рысы гарадЗенскай народнай мовы. Таму гэтая праца будзе паспяхова скарыстаная на Гарадзеншчыне пры вывучэнні - у супастаўляльным кірунку - беларускай літаратурнай i народна-дыялектнай мовы ў школах, ліцэях, гімназіях i ВНУ. Бо менавіта параўнальнае вывучэнне нормаў літаратурнай мовы i мясцовых адметнасцяў дае найлепшыя вынікі ў авалоданні агульнанароднай мовай. Спрыяць будуць гэтаму i пазакласныя заняткі, скіраваныя на выяўленне адметных лексемаў у мясцовых гаворках, складанне вучнямі дыялектных слоўнікаў. Тапанімічныя i гідранімічныя звесткі настаўнік можа выкарыстаць для зацікаўлення вучняў у даследаванні назваў паселішчаў, урочышчаў з роднай мясціны, разгортванне i паглыбленне цікаўнасці вучняў да лабараторыі нашага маўлення, да будовы слова, гісторыі роднага краю, сваёй Бацькаўшчыны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
11 👁
 ◀  / 246  ▶