Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
Кніга „Скарбы народнай мовы" (3 лексічнай спадчыны насель* нікаў Гродзенскага раёну) - плён шматгадовай лрацы Заслужанага настаўніка Беларусі Апанаса Пятровіча Цыхуна, скіраванай на выяўленне i захаванне для нашчадкаў неацэнных моўных залацінкаў родных яму гарадзенскіх гаворкаў, вынік сумленнай збіральніцкай i даследчыцкай вымогаў улюблёнага ў роднае слова чалавека. Усяго назапашана да 10 тысяч лексемаў, каля тысячы ўстойлівых народных выслоўлу i шмат анамастычных адзінкаў мясцовых гідронімаў (з басейну ракі С.віслач), тапонімаў i мікратапонімаў. * Пад час падрыхтоўкі рукапісу да выдання ў „Лексіцы" пакінуты толькі рэгіянальныл словы, па-за яе межамі засталіся гутарковыя лексемы, зафіксаваныя „Тлумачальным слоўнікам беларускай мовы". Апушчаны таксама словы, якія супадаюць з літаратурнымі i адрозніваюцца заканамернымі для гарадзенскіх гаворак фанетычнымі рысамі, найперш прыстаўным гукам (г): гараць (літарат. араць), гандарак (андарак), гока (вока).гікаць (ікаць), гануча, гаўчына, з'явай няпоўнага акання: добро, слабо, много. Словы з лексікалізаванаю адметнасцю падаюцца ў „Лексіцы", напрыклад, даенка (літар. даёнка), егдзіць (ёздзіць). Адлюстраваныя тут словы з адметным фанетычным складам у суфіксальным фарманце, хоць гэтая з'ява i паўтараецца ў шэрагу лексемаў, напрыклад: шумавене (параўн. літарат. шумавінне), гуркавене (агурочнік), бульбавене (бульбоўнік). На месцы прыстаўкі не- у гродзенскіх гаворках нярэдка чуецца (ні): ні быў, ні бачыў, ні чытаў. У „Лексіку" трапілі з гэтаю адметнасцю толькі тыя словы (адзінцавыя), якія не супадаюць здітаратурнымі i па іншых адзнаках: нізграбоце: (нязграбны), нізгоршы (някепскі). Загалоўныл словы падаюцца ў „Слоўніку" ў арфаграфічным запісе. Калі напісанне разыходзіцца з вымаўленнем, у дужках паказваецца (спрошчанаю транскрыпцыяй) гукавы склад олова. Словаўтваральныя i фанетычныя варыянты-сінонімы месцяцца ў адным слоўнікавым артыкуле: бомк i бонк, бонка, i бамкач, (авадзень), турак i турчак, туркаўка (мядзведка), валент, валён i вэлюм. Трапілі ў „Лексіку" фанетычныя варыянты, адметныя ў гаворках i літаратурнай мове цвёрдасцю-мяккасцю зычных (гунка i гунька), з несупадзеннем галоснай у аснове: часнык (літарат. часнок), чаўнык (чаўнок). 1 Адметнасць мясцовай народнай мовы гарадзенцаў i ў тым, што назоўнікі агульнага роду сумяшчаюць граматычныя значэнні ПРАДМОВА РЭДАКТАРА з
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выслоўлў, зява, зявай
10 👁
 ◀  / 246  ▶