Бэхі мн. экспр. Пра малыя дзеці. Забірай сваіх бэхаў, надаелі за цэлы дзень, як горка рэцька. Дубоўка.
Бялеўка ж. Белая даматканая паўшарсцяная спадніца. У бялёўцы кепско было хадзіць, натта ж урабляласа. Струбка.
Бязлюднік м. Нелюдзім. Сядзіць гэты бязлюднік, як воўк, на сваім хутары. Вусенікі.
В
Вабік м. Невялікі вулей для заманьвання пчол. Вабік павесіў на ліпу, можа, які рой прыляціць. Зарубічы.
Вагарыць незак. Прагуліваць, прапускаць (урокі). Вясной мы часто вагарылі, хадзілі на Нёман, у лес. Гродна.
Вада ж. Загана, недахоп. Чужыя вады бачыш, а сваіх і знаць ні хочаш. Лугавая.
Вадзіць незак. У час гульні выконваць самыя цяжкія абавязкі. Як пачнем гуляць у лапту, та Толік вадзіць і вадзіць, ніяк ні адгуляяцца. Свіслач.
Вайтаць незак. Наракаць, выказваць крыўду, незадавальненне. Яны хай ні вайтаюць на сваіх дзяцей, яны і так добрыя вэдлуг іх. Ферма.
Вал м. Ніткі нізкага гатунку. Пры паляках мы ўжэ з валу ні ткалі, у нас воўна была. Новая Руда.
Валавіна ж. Ялавічына. Свініна рэдко бывая, а валавіны можно браць, сколькі хочаш. Гродна.
Валавод м. Вяроўка, на якой водзяць карову. Падаткі былі такія, што бяры карову за валавот і вядзі прадавай. Бубны.
Валак м. Прыстасаванне для разгладжвання бялізны, валок. У нас і ціпер есць валак, што дзед зрабіў з дубу. Зялёная.
Валаке мн. устар. Прылада для перавозкі драўлянага плуга. Бывало, плух паложыш на валаке, сядзеш і едзяш на палудзянь. Каменка.
Валаконнікі мн., валаконнік адз., м. Валачобнікі. Валаконнікі недзя спяваюць, хутко да нас прыдуць. Лойкі.
Валаснік м. (і валасяніца ж). 1. Паразітычны вадзяны чарвяк. 2. Хвароба скуры ног у чалавека. Маці палохала нас: „Ні купайцяса доўго, а то валасяніца ўлезя ў ногу. Кунцаўшчына. У міне ў самого была валасяніца, месца ні знаходзіў, пакуль баба Гануся ні выліла на жытнія каласэ. Кунцаўшчына.
Валацэнга м. Валацуга. Ты дзе быў, валацэнга, у цібе дзіцей німа, ці жонкі, што валочысса? Лойкі.
Валачонна мн. Фарбаваныя яйкі, якія даюць дзецям на вялікдзень. Хрышчона матка шторок давала нам валачонна, нігды ні забывала. Быльчыцы.
Валачоннікі мн., валачоннік адз., м. Валачобнікі. Як учуяш, што
84 👁