вырасла, а пат кальвам німа – адна, дзве бульбачкі. Скамаршкі.
Бульбаткі (і бульбаўкі) мн. Бурбалкі. Як шуснуў у воду, тулькі бульбаткі пашлі. Азёры. На лужах бульбаўкі пасталі – задажджыцца. Баранава.
Буля ж. дзіцяч.. Бульбачка. Ні плач, зарас маці булю дасць, будзяш есці. Рудавіцы.
Бунаваць незак. Буяніць, скандаліць. Зяць як пачаў бунаваць, ні было рады, мусяў да вас начаваць ісці. Баброўнікі.
Буракавене н. Бацьвінне, лісце і сцеблы буракоў. Як німа часу збіраць зелье, наломіш буракавеня, кінеш – і свіня ядуць. Рудавіцы.
Бурдовы прым. Бардовы, цёмна-чырвоны. Пражу на дыванэ хварбавалі на бурдовае або зялёнае. Кунцаўшчына.
Бурдыга ж. Вялікі кусок, кавалак. Ні дачакаўшыса вячэры, узяў бурдыгу хлеба і ўсухамятку есць. Баброўнікі.
Буркаўка ж. Ваўчок. Дзед наш рабіў нам буркаўкі, распілуя шпульку,, усадзіць шпеньчык і – буркаўка. Бубны. Дзіцячая забава, вялікі гузік, насаджаны праз дзіркі на падвоеную нітку, ваўчок. Таму і называяцца буркаўкай, што гузік круціцца та туды, та сюды і бурчыць. Рагачы.
Бурсканўць зак. Кінуць на зямлю, марсканўць. Здаецца, малы, а як схапіў за грудзі, так і бурсканўў фацата аб землю. Лаша.
Бурыць незак. Падбухторваць. Верка ўсё міне бурыць, кап карову прадала. Свіслач.
Бушвалак м. Важкі дручок, дубіна. Я схапіў некі бушвалак і думаю: „Хай тулькі зачэпіць". Белева.
Быдлаваць незак. Пра перыяд палавой актыўнасці ў кароў, бегаць. Учора пастух наказваў, карова быдлуя, трэбо да быка вясці. Лугавая.
Быля-куды прысл. Абы-куды. Надаело ўсё, пайду быля-куды, каб і вочы ні бачылі. Круглікі.
Быля-што прысл. Абы-што, што папала. Пляце быля-што, а ты, як дурны, сядзі і слухай. Гушчыцы.
Быля-як прысл. Абы-як, як папала, неахайна, нядбала. Ён і майстар такі, робіць быля-як, а грошы бярэ добрыя. Пракопавічы.
Бэмбяль м. Пухір. На руцэ некі бэмбяль выскачыў, свярбіць. Адэльск. Камароў процьма, чысто скусалі, ногі ў бэмбялях. Кунцаўшчына.
Бэнтацца незак. Матляцца, целяпацца. Бэнтаяцца, як у сабакі хвост. Гожа. Адваяваў наш Янак, левай рукі німа, адзін пусты рукаў бэнтаяцца. Гродна.
Бэнцнуць зак. Ударыць, выцяць. А паліцман мне як бэнцнуў у морду, аж у гачах пацямнело. Баброўня.
Бэткаць незак. Штурхаць, падымаць, будзіць. На раніцы бэткаяш, а ён спіць, як пшаніцу прадаўшы. Ферма
96 👁