Старонка 23
◀ / 246 ▶
a ў беднаго што? Свіслач. Братанак м. Братаў сын. Братанак часто бывая ў нас, памагая старым. Кулёўцы. Братанка ж. Братава дачка. Братанка, мусі, замуш пойдзя – хлопяц быў у сватах. Некрашы. Брохаць незак. Грукаць абуткам. Пасля дванастай усё нехто брохаў, хадзіў па падворку, сабакі брахалі. Жукевічы. Ні брохай ботамі, дзіця спіць. Каўпакі. Брук м. 1. Брук. 2. Каменная агароджа. У Кунцаўшчыні ўсе палеткі абнесяныя брукам, каб жывіна ў шкоду ні лезла. Лаша. 3. Штабель торфу. Як торпа трошкі пацсохня, яе складаюць у брук. Круглікі. Брушка ж. Бручка. Ціпер брушкі ніхто ні варыць, а матка часто варыла, смашна была. Белева. Брушкавене н. Бручкоўнік; бручкавае бацвінне, лісце бручкі. Бручкі ні відаць, адно брушкавене вырасло. Агароднікі. Брыжы мн. Вязаны чэпчык з карункамі, які насілі замужнія жанчыны на галаве пад хусткай. Як толькі вышла замуж, так на галаву і надзела брыжы. Клачкі. Брызгаўка ж. Авадзень. Брызгаўкі на коні нападаюць, страшэнна тнуць, ні ўтрымаць. Парэчча. Брызгачэ мн. Скручаныя ў пучкі ніткі па краях настольніка, хусткі; дробныя кутасікі. Брызгачэ ў настольніках абвязалі, кап ні цёпкаліса. Лікоўка. Брызгота ж. Слота, мокрая пагода. На дварэ нека брызгота, ні хочацца з хаты выходзіць. Сухмяні. Брызготна прысл. Сыра, мокра (пра пагоду). Як выганялі каровы раніцай, халадно было, брызготна неяк, ціпер пацяплело. Гарны. Брызгуль м. Драўляны самаробны гузік у выглядзе кароткай палачкі; бірка. Як адарвецца брызгуль ат світкі, ні бяда, купляць ні трэбо, сам зробіш. Брузгі. Брызгульчыкі мн. Біркі. Брызгульчыкі прывязвалі да гаўчын, каб ні паблытаць. Рыбніца. Брылік м. Посуд, сплецены з саломы і лазы для вымярэння і рассявання збожжа. Набярэш поўны брылік збожа і сеяш памаленьку, пакуль ні кончыш, тады зноў набіраяш. Батароўка. Брылік м. Услончык, зэдлік, тапчанік. Стары наш возьме брылік, сядзя каля печы і грэя плечы. Прыгодзічы. Брылік м. Казырок. Мы табе, Генік, шапку з брылікам купілі, кап слонца ні пякло, нос ні аблазіў. Скідаль. Брымкаць незак. Іграць няўмела на музычным інструменце, брынкаць. Ні ўмеяш іграць – кінь брымкаць пад вухам. Ханявічы. Брында ж. Неахайная жанчына. Хто ні казаў, але ні гэта брында сама вечна абрындана поўзая. Прывалка.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 246 ▶