вузгаяш, людзей пастыдаўса п старэйшых. Баброўнікі.
Бляхан м. Бляшаны бідон, конаўка для малака. Цэлы бляхан малака паставіла ў студню, кап ні скісло да раніцы. Малая Альшанка.
Бобяхі мн. Круглыя невялічкія камячкі; часцей – пра дробную бульбу. Некалі і гной клалі, а бульбы ні было, пачнем выбіраць – адны бобяхі. Чашчаўляны.
Бом м. Шост для праверкі глыбіні ракі і спіхвання плытоў з мелі; бома. Паглядзі бомам, ці далёко дно, а то сядзям. Селюкі.
Боміць незак. 1. Стукаць па вадзе шастом, наганяць рыбу ў невад. Мы будзям цягнуць сетку, а ты боміць, каб рыба ішла. Дзекалавічы. 2. Бубніць, паўтараць тое самае. Даволі боміць ужэ, галава пэнкая ад цябе. Свіслач. 3. Плакаць (пра дзяцей). Ты што гэто боміш, маці прыдзя, нідзе ні дзеняцца. Балічы.
Бомк м. Авадзень. Бомк, як нападзе на коні, та ні ўтрымаяш, круцяцца, матырхаюць галавамі, храпуць. Свіслач.
Бомка ж. Тое, што і бомк. Бомка напала на коні, круцяцца, німа як гараць. Хвайняны.
Бонда ж. Невялікі хлябок. Помню, маці выскрабая з дзешкі цесто і пячэ бонду. Пагараны.
Бонда ж. Карова, якую бацькі давалі дачцы ў пасаг. Добру бонду прывяла Маня, цэло вядро малака дае. Каўпакі.
Бондачка ж. Невялікая булачка. Ні плач, Колік, я табе бондачку спяку, будзяш есці, а тато верняцца. Грыўкі.
Борсаць незак. Таптаць, ламаць, псаваць пасевы. Коні жыто борсаюць, а ты спіш, халернік. Ханявічы.
Ботка ж. Стрэмка. Ботку забіў пад ногаць, ледво дастаў. Батароўка.
Боўт м. Шост з перакладзінай на канцы, якім наганяюць рыбу ў волак. Боўтам боўтаяш ў асацэ, каб рыбу нагнаць. Балічы.
Боўт м. Балбатун, пустаслоў. Сядзіць, ды што як баўтане, та хоць вушы затыкай. Ну, вядома, боўт. Сухая Даліна.
Бохаць незак. 1. Ліць больш, чым трэба. Што ты бохаяш малако, а дзеці што будуць есці. Рагачы. 2. Моцна кашляць. Бохая на ўсю хату, аш страх слухаць. Кунцаўшчына.
Браварка ж. Мужчынская вопратка з сукна, падбітая футрам. Некалі ўсе да маго тата прыходзілі хлопцы пазычыць браваркі ехаць да вянца. Клачкі.
Брагяль м. Шчэбень, друз. Брагялю навязлі, відаць, дарогу будуць праводзіць. Галаўнічы.
Бразгаўка ж. Бразготка. Дзіцяці як дасі бразгаўку, яно забаўляяцца, ні плача. Ялаўшчына.
Бразгацець незак. Рабіць шум ударамі аднаго прадмета аб другі, стукацець, звінець, бразгаць. Нешто ў возі бразгаціць, і сам ні ведаю што. Брузгі. У багатаго ў кішане грошы бразгацяць,
76 👁