Гядова гара. ж. Урочышча, узвышша каля вёскі Адэльск у Адэльскім сельсавеце. На Гядовай гарэ вятрак стаяў, ён і сам, Геда, там жыў. Адэльск. Гібуліча мн. Вёска на поўдзень ад Гродна ў Капцёўскім сельсавеце. Ад прозвішча першага пасяленца гэтых месц – Гібулы. Гінцярава н. Урочышча, мокры луг недалёка ад вёскі Пяслі ў Адэльскім сельсавеце над рэчкай, якая называлася Лашанкай. Ад прозвішча Гінцяр. Гігянюшкі мн. Урочышча, сенажаць на поўдзень ад вёскі Клінчаны ў Адэльскім сельсавеце. Глінішча н. Урочышча, палетак ворнай зямлі на захад ад вёскі Прывалка ў Гожскім сельсавеце. Гліняны мн. Вёска ў Скідальскім сельсавеце. Вёска славілася сваімі ганчарнымі вырабамі, асабліва з чорнай гліны. У Глінянах і цагельня была, рабілі цэглу. Гліняны. Гірэлі мн. Урочышча, выган каля вёскі Клінчаны ў Адэльскім сельсавеце. Глушыца ж. Старое рэчышча ракі Свіслач на поўнач ад урочышча Дзерачынак у Квасоўскім сельсавеце. Глыбіна ж. Самае глыбокае месца ў рэчцы Лашанцы каля вёскі Пяслі ў Адэльскім сельсавеце. Глыбока Даліна ж. Урочышча, палетак ворнай зямлі каля вёскі Пышкі ў Баранавіцкім сельсавеце. Глыбокія ямы. Віры на рацэ Свіслачы каля вёскі Занявічы ў Індурскім сельсавеце. Гога м. ж. Парогі на рацэ Нёмане на поўнач ад Гродна, за Мелавымі гарамі, на якіх разбіваліся плыты плытагонаў. Гожка (гошка) ж. Урочышча, месца, дзе была сядзіба былога маёнтка пана Кандрата Прушынскага, на поўдзень ад вёскі Цыдовічы ў Гожскім сельсавеце. Горы мн. Урочышча, лес каля вёскі Каўпакі побач Каўпацкай школы ў Капцёўскім сельсавеце. Гострава н.. Вострава – урочышча, палетак ворнай зямлі на поўнач ад вёскі Прывалка ў Гожскім сельсавеце. Гостра гара ж., Вострая гара – узвышша каля вёскі Караневічы ў Капцёўскім сельсавеце. Гострава н. Урочышча, палетак ворнай зямлі на захад ад вёскі Бакуны ў Каробчыцкім сельсавеце, каля 5-га Фарта, урочышча. Грабова гара ж. Узвышша недалёка вёскі Копанькі ў Каробчыцкім сельсавеце. Грабова гара, бо грабоў много было. Грэмзы мн. Урочышча, сенажаць на ўсход ад вёскі Цыдовічы ў Гожскім сельсавеце. Грандзічы мн. Вёска на поўнач ад Гродна, у цэнтры Грандзіцкага сельсавета. У Грандзічах у жніўні 1862 года была зноўдзена газета „Мужыцкая праўда” (2-і нумар). Распаўсюджваў яе жыхар
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
105 👁