Старонка 219
◀ / 246 ▶
Гожа ж. Вёска ў Гожскім сельсавеце, раней называлася Ожа. Галынка ж. Вёска ў Сапоцкінскім пасялковым савеце. Ганчарушкі мн. Урочышча, палетак ворнай зямлі з пясчанай камяністай глебай, на поўнач ад вёскі Белева ў Індурскім сельсавеце, на поўдзень ад вёскі Лаша. Гарабей м. Урочышча над ракой Свіслаччу, каля вёскі Сухая Даліна ў Індурскім сельсавеце, некалі тут стаяла цагельня, уласнікам яе быў селянін па мянушцы „Гарабей". Гарадніца ж. Урочышча, паўднёва-ўсходняя частка горада Гродна, рэчышча ракі Гараднічанкі, правага прытоку Нёмана. Гарадзішча н. Урочышча на рацэ Одле каля вёскі Адэльск у Адэльскім сельсавеце, месца ў рэчышчы, дзе многа крыніц. Гарадзішча ж. Пляцоўка 16—18 метраў, умацаваная двума валамі і ровам. Каля вёскі Індуры і Індурскім сельсавеце з магутнымі абарончымі збудаваннямі над ракой Індуркай. Пры раскопках знойдзены кераміка з славянскім арнаментам, жалезныя і касцяныя прылады працы і зброя, косці свойскіх і дзікіх жывёлаў, зярняты. Гарадзішча адносіцца да 11—13 ст. і было, мабыць, сялібай феадала. Выяўленыя рэчы вельмі блізкія да знаходак 11—13 ст. у Гродне. Там, дзе Гарадзішча, кажуць, горад быў, праваліўся пад землю. Пры паляках Гарадзішча чамусьці называлі „Гурай крулёвы Боны". Індура. Гарадзішча ж. Урочышча на ўсход ад вёскі Калбасіна ў Каробчыцкім сельсавеце. Гардзішкі мн. Урочышча, лес (невялікі) на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Сапоцкін. Гародчыкі (гароччыкі) мн. Агародчыкі перад хатамі ў вёсцы Канчатка ў Азёрскім сельсавеце над возерам Кан. Гарнічанка ж. Левы прыток ракі Нёмана, выцякае з балоцечка за вёскай Капцёўкай у Капцёўскім сельсавеце, працякае праз вёску Капцёўку, каля вёскі Горніца, Жукевічы і за вёскай Кавальцы ўпадае ў Нёман. Рэчка Гарнічанка ў асобных месцах летам перасыхае. Гарэлы луг м. Урочышча каля вёскі Копанькі ў Каробчыцкім сельсавеце. Гаць ж. Стаў на рацэ Свіслачы каля вёскі Балічы ў Індурскім сельсавеце ва ўрочышчы Вайтаўшчына. Гэйшышкі мн. Урочышча, лес, праз які цячэ рэчка Гэйшышкі каля вёскі Копанькі ў Каробчыцкім сельсавеце. Гэйшышкі мн. Невялікі прыток ракі Ласасянкі ў Каробчыцкім сельсавеце. Гядова шыйка. Урочышча, сенажаць каля вёскі Адэльск у Адэльскім сельсавеце.. Ад прозвішча Геда Гядовы лужок м. Выган каля вёскі Адэльск ў Адэльскім сельсавеце. Ад прозвішча Геда.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
90 👁
◀ / 246 ▶