Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
Гожаж.ВёскаўГожскім сельсавеце, раней называлася Ожа. Галынка ж. Вёска ў Сапоцкінскім пасялковым савеце. Ганчарушкі мн. Урочышча, палетак ворнай зямлі з пясчанай камяністай глебай, на поўнач ад вёскі Белева ў індурскім сельсавеце, на поўдзень ад вёскі Лаша. Гарабей м. Урочышча над ракой Свіслаччу, каля вёскі Сухая Даліна ў Індурскім сельсавеце, некалі тут стаяла цагельня, уласнікам,яе быў селянін п,а мянушцы „Гарабей", Гарадніца ж. Урочышча, паўднёва-ўсходня'я частка горада Гродна, рэчышча ракі Гараднічанкі, правага прытоку Нёмана. Гарадзішча н. Урочышча на рацэ Одле каля вёскі Адэльск у Адэльскііў сельсавеце, месца ў рэчышчы, дзе многа крыніц. Гарадзішча ж. Пляцоўка 16—18 метраў, умацаваная двума валамі i ровам. Каля вёскі індуры i Індурскім сельсавеце з магутнымі абарончымі збудаваннямі над ракой Індуркай. Пры раскопках знойдзены кераміка з славянскім арнаментам, жалезныя i касцяныя прылады працы. i зороя, косці свойскіх i дзікіх жывёлаў, зярняты. Гарадзішча адносіцца да 11-13 ст. i было, мабыць, сялібай феадала. Выяўленыя рэчы вельмі блізкія да знаходак 11-13 ст. у Гродне. Там, дзе Гарадзішча, кажуць, горад быў, праваліўса пад землю. Пры паляках Гарадзішча чамусьці называлі „Гурай крулёвы Боны". інДура. Гарадзішча ж. Урочышча на ўсход ад вёскі Калбасіна ў Kaробчыцкім сельсавеце. , Гардзішкі мн. Урочышча, лес (невялікі) на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Сапоцкін. Гародчыкі (гароччыкі) мн. Агародчыкі перад хатамі ў вёсцы Канчаткаўу Азёрскім сельсавеце над возерам Кан. Гарнічанка ж. Левы прыток ракі Нёмана, выцякае з балоцечка за вёскай Капцёўкай у Капцёўскім сельсавеце, працякае праз вёску Капцёўку, каля вёскі Горніца, Жукевічы i за вёскай Kaвальцы ўпадае ў Нёман. Рэчка Гарнічанка ў асобных месцах летам перасыхае. Гарэлы луг м. Урочышча каля вёскі Копанькі ў Каробчыцкім сельсавеце. Гаць ж. Стаў на рацэ Свіслачы каля вёскі Балічы ў індурскім сельсавеце ва ўрочышчы Вайтаўшчына. Гэйшышкі мн.Урочышча,лес,празякіцячэрэчка Гэйшышкі каля вёсуі Копанькі ў Каробчыцкім сельсавеце. Гэйшышкі мн. Невялікі прыток'ракі /Іасасянкі ў Каробчыцкім сельсавеце., Глдова шыйка. Урочышча, сенажаць каля вёскі Адэльск у Адэльскім сельсавеце.. Ад прозвішча Геда Гядовы лужок м. Выган каля вёскі Адэльск ў Адэльскім сельсавеце. Ад прозвішча Геда
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вёсўі, зброя, канчатка^ў, лўг, прытокракі, ііасасянкі, ўсходняя
1 👁
 ◀  / 246  ▶