соўскім сельсавеце, над Нёманам, у якім пасля падаўлення паўстання1861 года вешалі паўстанцаў. Вераске мн. Урочышча, палетак ворнай зямлі недалёка вёскі Селюкі ў Абухаўскім сельсавеце. Вербалотаўка ж. Невялікая рэчачка, якая бярэ пачатак з балота каля вёскі Казіміроўка ў Путрышкаўскім сельсавеце, працякае каля вёсак Багушоўка, Гожа i ўпадае ў рэчку Гажанку (басейн Нёмана)., Верхаводзішкі мн. Урочышча, сенажаць над рэчкай Ласасянкай у Баранавіцкім сельсавеце. належала сялянам Копанькі. Вілы мн. Урочышча, развілкі чыгуначнай дарогі каля вёс*і Калбасіна ў Каробчыцкім сельсавеце. Bip м. Самае глыбокае месца на рацэ Свіслачы супроць вёскі Зан/івічы ў індурскім сельсавеце. Віхноўшчына ж. Урочышча, лес на поўдзень ад вёскі Свіслач ў Квасоўускім сельсавеце. Назва ад уласніка лесу - Віхноўскага. Віхноўскія равэ мн. Доўгі яр над ракой Свіслаччу на поўнач ад вёскі Сцяцкі ў Квасоўскім сельсавеце. Віцькоўскі роў. Доўгі, глыбокі яр каля вёскі Віцькі ў Квасоўскім сельсавеце. Во'йкуцішкі мн. Урочышча, палетак ворнай зямлі каля' вёскі Прывалка ў Гожскім сельсавеце. Вор м. Урочышча, невялікі лес на поўдзень ад вёскі Скамарошкі ў Каробчыцкім сельсавеце. Выкрут м. Невялікае возера недалёка ад вёскі Віцькі ў Квасоўскім сельсавеце. Выцераб (выцярап) м. Урочышча, палетак ворнай зямлі на захад ад вёскі Караліно ў Баранавіцкім сельсавеце. Вялікае поле н. Урочышча, палетак ворнай зямлі на захад ад вёскі Казіміроўка ў Путрышкаўскім сельсавеце. Вярцімы мн. Урочышча каля вёскі Струбка ў Каробчыцкім сельсавеце, на поўдзень ад вёскі Бакуны, дзе некалі стаяла карчма.у Вятрак Панчынскага м. Вятрак, які сталу на ўзвышшы на поўнач ад вёскі Падліпкі ў Адэльскім сельсавеце, уласнасць Панчынскаі;а. Вятрак Пытлевіча м. Ветравьі'млын, які стаяў на поўдзень ад вёскі Луцкаўляны ў Індурскім сельсавеце, на узвышшы, уласнікам яго быў Пытлевіч. Вярэйкава тара. Урочышча, лес на захад ад вёскі Караліно ў Баранавуіцкім сельсавеце. Ад прозвішча селяніна - Вярэйка. Габіна ж. Урочышча, невялікі лес каля вёскі Капцёўка ў Капцёўскім сельсавеце. Ад назвы пароды дрэва - габ „бераст". Гажанка ж. Прыток ракі Нёмана, цячэ праз вёску Гожу ў Гожскім сельсавеце
Дадатковыя словы
баранав^іцкім, ветравьімлын, войкуцішкі, заніівічы, сталў
1 👁