Бяры свае цацкі i цякай да хаткі. Грандзіны. Бярозавайкашы даць. Баяры. Ваду вары, вада будзе. Ферма. Валам валіць. Баранавічы. Вазьмі акрайчык, каб быў сын Мікалайчык. Трычы. Ванэля ўсім на хлеб не намеля, a толькі тым, хто ўмея. Галавачы. Ваўка баяцца - у лес не хадзіць. Зарубічы. Век векаваць. Доргунь. Век векам яны нічога не мелі. Караневічы. Век жыві, век вучыся, а дурнем памрэш. Адэльск. Велькі пад неба, а дурны, як трэба. Каўпакі. Віламі па вадзе ггісана. Тужаўляны. Вішчыць, як парася ў плоце. Рыбніца. Водка горка, яе п'юць, замужам кепска, a ідуць. Саннікі. Водка горка - хлопцы п'юць, замуж кепскі - дзеўкі йдуць. Перстунь. Вока мець. Пяслі. Волас сівее, а розум дурэе. Дубніца. Волас сівее, розум слабее. Перстунь. Вольнаму - воля, а спасённаму - рай. Зарыца. , Вольнаму — воля, а шалёнаму - лес. Скамарошкі. Воля птушцы даражэи за залатую клетку. Няцечы. Воўк i лічанае бярэ. Карозічы. Зоўк сабакі не баіцца, але звягу ненавідзіць. Лугавая. Восень- работ восім. Перстунь. Воўчае мясо да лесу цягне. Грыўкі. Вочы баяцца, a рукі робяць. Балічы. Вочы відалі, што купавалі. Сапоцкін. Вочы відалі, што пакупалі, a ціпер плачце, хоць павылазце. Адэльск. Вучыся з маладога, та пад старасць, як знойдзеш. Барбарычы. Вучыцца ніколі не позна. Гожа. Выбіцца з сілы. Хамякі. Вывучыць праз качаргу скакаць. Пагараны. Вывесці на чысту воду. Тужаўляны. Вырас да неба, а дурны як трэба. Лаша. Высахнуць у гарохаву лапатку. Ніжнія Пагараны. Высахла баба ў скрыпку. Радзевічы. Выскачыў, як Піліп з кандпель. Лакно. Высока лятае, ды нізкасядае. Сабаляны. Выцягнуло, як канапліну. Гібулічы. Вясна красна цвятамі, а восень - пірагамі. Дзекалавічы. Вясна лето корміць. Сухая Даліна. Вясну хваляць за дажджы, а лето за снапы. Малахавічы
Дадатковыя словы
пюць
1 👁