Баба i чорта змане. Асочнікі. Баба i чорта перахітрыць. Пракопавічы. Баба надвое варажыла. Гібулічы. Бабе дарога - ад печы да парога. Старая Дубавая. Бабёр-дабёр, толькі адна бабрыха кепска. Кунцаўшчына. Бабу не мужык б'е, а язык. Машталеры. Багатаму бедны не сябра. Бандары. Багатаму па смерць пасылаць. Віцькі. Багаты дзівіцца, чым бедны жывіцца. Прывалка. Бёгач - кідай рагач, бяры сявенку i сей памаленьку. Рагачы. Бацька калёснага скрыпу баяўса, а сын у музыканты падаўса. Гродна. Бачыць вока далёка, а розум яшчэ далей. Бакуны. Баязліваму i корч мядзведзь. Абухава. Баяліса не цівуна, a яго бізуна. Круглікі. Без каляктыву жыццё нешчасліва. Грандзічы. Без кораня i палын не расце. Круглікі. Без прычыны галава не баліць. Сабаляны. Без чорта балота не бывав. Забагонікі. Без хлеба няма абеда. Гліняны. Біся, сварыся, свайго берага дзяржыся. Рыдзелі. Бітком набіто. Каўпакі. Біцца, як рыба аб лёд. Кулёўцы. Бог, да бог, ды сам не будзь плох. Капцёўка. Бога хвалі i чорта не гняві. Цыдовічы. Бог даў, бог i ўзяў. Гожа. Бог за адну жонку, а я за другую. Гродна. Бойся бога, а чорта шануй. Рыбніца. Бог сцярог, што з сястрою не лёг. Батароўка. Боўтнуў, як баран у воду. Балічы. Брат любіць сястру багатую, а жонку здаровую. Дарашэвічы. Будзеш мяне бачыць, як сваё вуха. Селюкі. Будзе дзень, будзе i ежа. Забагонікі. Бывала, буяла, а цяпер i гарэць не хоча. Верцялішкі. Бывав ў жыцці агарчэння, замест хлеба трэбо есці пячэнне. Гібулічы. Была б ахвота, наладзіцца ўсякая работа. Абухава. Была б свіння, а мука будзе. Азёры. Было, было, ды выпало дно. Г родна. Быў конік, ды з'ездзіўся. Хамуты. Быў чалавек, дый ўзяў да ажаніўся. Перстунь. Быў бы дожджык, быў бы гром, нам не трэба аграном. Адэльск. Бычкі бушуюць - весну чуюць. Кунцаўшчына. Б'юць І плакаць не даюць. Парэчча. Бяда на бядзе едзе i бядой паганяя. Рацічы
Дадатковыя словы
бюць, бўдзеш, зездзіўся
2 👁