чывы, як станя, та яго хоць забій, зь месца ні пойдзя. Сапоцкін. Упаўсвіцца зак. Распаўнець, растаўсцець, зрабіцца сытым. Аля ш твая кабыла i ўпасьвіласа, аж блішчыць, мусі, адным гаўсом корміш. Баброўнікі. Уперці зак. груб. З'есці, зжэрці. Здаровы, як конь, ён табе можа адразу c кілё каўбасы ўперці. Баброўня. Упёрыць (упірыць) зак. груб. Моцна ўдарыць. Як трымаў у руках граблі, так імі i ўперыў па нідавярку, аж лёскат пайшоў. Клачкі. Hi лезь да яго, а то можа ўпірыць, i на гэтым канец будзя. Аленічы. Упоруч прысл. Поруч, побач, адзін каля аднаго. Яны з маладосьці добро жылі, i ціпер, як сядуць упоруч, та на іх любо паглядзець. Багушоўка. Упрудзіць зак. Моцна ўдарыць. Як малацілі, та Іван снапоў ні разьвязваў, а як упрудзіць пару разоў,.так перавясло i пэнкало, сноп сам развязваўсо. Луцкаўляны. Упуцкацца зак. Запэцкацца. Упуцкаліса, як чэрці, а ну, зараж жа мыцца! Скідаль. Упякаць незак. перан. Дапякаць, выводзіць з раўнавагі, даймаць. Hi трэбо было на каждум кроку яму ўпякаць, та можа й жыў бы с табой. Бычкі. Уразіць зак. Зняважыць, абразіць. Hi злуй на міне, я цібе ні хацеў уразіць. так толькі сказаў. Хлістовічы. Уракчы зак. Сурочыць, урачы. Глядзі, ні паказвайця дзіцей гэтай бабі - уракчы можа, у яе гочы нідобрыя. Селюкі. Уроскід прысл. Спосаб ворыва ад флангаў да цэнтра ворыўнага ўчастка. На зіму пад ярыну у нас усе ўроскід гаралі. Ба(і)барычы. Урзутаць зак. Утаймаваць, супакоіць, суняць. Як разышоўсо, та ледво яго суседзі змаглі ўрэмтаць, спаць палажылі. Пракопавічы. Урэх м. Прапушчаная пры ворыве або сяўбе лапінка на полі, агрэх. Казалі, хто зробіць сеючы ўрэх на лолі, та ў таго будзя мрэц, нехто памрэ. Лаша. Усарначыць зак. Прымусіць узяць, навязаць сілком', уперці. Hi хацеў браць, та ледво яму неяк усарначыў, ніхочучы ўзяў. Зарубічы. , Усенькі займ. Увесь. Колькі ў нас таго гаўса было - за два дне ўсенькі пажалі. Хамякі. Ускураць зак. Паспець, улажыцца ў час. Думаю, што ўскураю ўсё парабіць, пакуль яны прыедуць. Дарашэвічы. Услухацца незак. Слухаць. Я ні хачу ўслухацца, што ён пляце, гэта зусім ні так было, як ён кажа. Баяры. Усміраць незак. Утаймоўваць, уціхамірваць, супакойваць. Дзеці, Hi дурзиця, а то я вас зараз дзягай усьміру, усьміраць я ўмею. Ялаўшчына. У хаці, як падымуць нёку сварку, та кожны рас трэбо]сьці усьміраць, так ні памірацца. Малая Капліца. Устава ж. Закон, прыняты парадак, указание. Ну, мусі, так i
Дадатковыя словы
дурзйця, зесці, упа^свіцца, упўцкацца, урз^таць
2 👁