Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
УдЗрыць зак. Ударыць, стукнуць, выцяць. Адыдзі ад гэтаго каня, а то ўдэрыць можа, я яго ведаю. Дубоўка. Як хвойку, у якую ўдэрыў пярун, абцяс.аць i палажыць у зруп хаты, та ў яе ўжэ пярун нігды ні ўдэрыць. Брузгі. Ужэ прысл. Ужо. Хлопцы, ужэ даволі позно, трэбо ісьці дахаты. Жукевічы. Узагон прысл. Пад пасевы азімых (араць). Я с самаго лета, так i начынаю гараць узагон, каб зямля добро ўлежаласа. Каленікі. Узаўтра прысл. Заўтра. Узаўтро будзямо аб гэтым гаварыць, а ціперуідзі спаць, ні дуры галавы. Гарны. Узятак м. Мёд, сабраны пчоламі за пэўны перыяд часу. У прошлум року ўзятак зь ліпы добры быў, за двоя сутак так натстаўку пчолы й залілі. Абухавічы. Укамянуць зак. Зрабіцца цвёрдым, застыць (пра вараную бульбу). Бульбу даўно зварыла, мусі ўкамянела стоячы, трэбо было адразу есьці. Селіванаўцы. Уканталужыць зак. жарт. Забіць, умярцвіць. Myci йзноў пятуха ўканталежыла, хай сьпяваў бы сабе. Кунцаўшчына. Укараць зак. Пакараць. Бацькі німа, та німа каму ўкараць, хлупяц што хоча тоя й робіць. Бубны. Ульга ж. Ільгота, паблажлівасць, уступка. Пры паляках аніякай ульгі для нас ні было, плаці падаткі i ўсё, аткуль хочаш, грошы бяры.Палаткова. Умануць зак. Панадзіцца, унадзіцца. Уманулі каровы ў канюшыну лесьцу, i рады зь імі німа. Новая Дубавая. Умардавацца зак. Замучыцца, стаміцца, змагчыся. Чысто умардаваласа пры гэтых бураках, ледво дахаты валакусо. Скраблякі. , Умеркаваць зак. Разлічыць, зрабіць разлік, размеркаваць. Здаецца,-добро умеркавала, павінно было на цэлы месяц хапіць, i y cf роўно ні стало. Адэльск. Ун часц. Вунь. Ун ваша карова,ў шкоду ўлезла, выганяйця. Свіслач. Унатрыць зак. Прывыкнуць. Ён з малого ўнатрыў, каб яму ўсё, што захоча, давалі. Хамякі. Ўндзе прысл. Там. Ты шукаяш яго, а ён ундзе, стаіць з некім чалавекам. Круглiкі. Ўнцыя ж. Старая аптэчная мера вагі, роўная 29,8 грама. Узяў сабе паўтары ўнцыі соды ў аптэцы i пакуль што будзя, ні трэбо больш. Клачкі. Ўпал м. Спёка, спякота, гарачыня. Упал страшэнны, усё павысмальвало, павыгарало, хоць бы які дожджык пашоў. Занявічы. Ўпар м. Пра ўпартае дзіця. Станя гэты упар каля печкі, i што яму H i кажы, та як гарох ап сьценку, ні слухая. Скамарошкі. Упарчивы прым. Наравісты, упарты (пра каня). Конь у яго ўпар
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

укамян^ць, укантал^жыць, упарчйвы, хл^пяц, ціпер^ідзі
5 👁
 ◀  / 246  ▶