вазамі ехалі, a ціпер - на таксоўках. Вішнявец. Талмач м. Перакладчык. Ён пры немцах талмачом быў, a потым уцёк, аля, кажуць, дзесьці дагналі i забілі. Зарубічы. Талмуд м. перан. Цяжкі для разумення тэкст, пісанне. Я ў гэтым талмудзунічого ні разбярусо. Дубоўка. f Тальмак м. 1. Перавязь, тальмах. Яму дохтар сказаў, ні меньш месяцу насіць руку на тальмаку, нічого ні рабіць. Рацічы. 2. Прывязь, прычзп. Добро, што знаёмы шофяр падвярнуўсо, узяў машыну на тальмак, а так стаяў бы нівядомо дакуль. Верцялішкі. Тамаў прысл. Там. Нас тама ніхто ні жджэ, i німа чаго туды ехаць. Кавалічы Тама2 ж. Гаць, запруда. Гзту таму нідаўно зрабілі, а так тут цякла нівулька рэчачка. Селюкі. Тамаване н. Умацаваннез камянёў, бярвёнаў, лазы супраць размыву берага вадою. Як тая велька вада была, та каб ні тамаваня, наш бераг у Нёман паехаў бы. Дарашэвічы. Тамайка i тамакава прысл. Там. Ідзі сюдою, тамайка глыбоко, ні пяройдзяш. Сухая Даліна. Давай ашчіэ тамакава пашукаям, можгГ дзе знойузЯм. Балічы. Тапарыска (тапарыско) н. Тапарышча. Пабіў тапарыско рубаючы карчз, a новаго німа ш чаго зрабіць. Скамарошкі. Таптак м. Сячкарня, якая працуе пры дапамозе коннага прывсда, тапчак. У таптаку конь мусіць нагамі перабіраць, бо як ні будзя, та яго кола ўніс пацягня. Круглікі. Таранка ж. Сплецены з саломы i лазы посуд для вымярэння збожжа. У таранку якраз уб?ходзіло тры пуды пшаніцы, ні больш. Батароўка. Таратайка ж. Разбітая, старая брычка. Ляхноўскі аканом на некай таратайцы тады езьдзіў. Рагачы. Тарахт«5рыць незак. Тараторыць. Пакінь тарахторыць, ужэ галава ад цібе баліць. Кунцаўшчына. Таркаваць незак. Церці на тарцы. Дзісь будзям пячы бабку, трзбо бульбу таркаваць. Ніжнія Пагараны. Тарна'біць незак. Валачы, цягнуць, несці з цяжкасцю. Удвух тарнабілі гзты мяшок i ледво старнабілі, а ён хацеў адзін. Баяры. Тарнавы м. Плытагон, які кіруе плытом з дапамогаю жэрдкі.-руля. Як плыт тады разбіло, та ўсю віну на міне звалілі, бо я тарнавым быў. Пагараны. Таропнз (таропно) прысл. Страшна. Як убачыла, што чалавек ніжыеы ляжыць, та стало неяк таропно. Адэльск. Тарпантына ж. Шкіпінар. Некалі тарпантыну цэлымі бутлямі ладаваліў вагоны i адпраўлялі за граніцу. Рыбніца. Тарцыярка ж. Багамольная жанчына, якая дала абяцанне кожны дзень хадзіць у касцёл. Хто ні ведая гэту тарцыярку, толькі у касцелі i прападая, а кожного абгаворыць, ачарніць. Эйсманты
Дадатковыя словы
зной^зям, нів^лька, талмудз^нічого, талмўд, тарнабіць
6 👁