Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
Сяледзеўка ж. Бочка s-пад селядцоў. Як капусту ні было ў чым квасіць, та купіці селедзяўку, жонка выпарыць кіпятком i ложыш капусту. Дубоўка. ' ,■ Сялідзец м. Селядзец. Сяледцы дарагія былі, хто там іх купляў, воляк с-пат сяледцаў бралі i бульбу зь ім елі. Жытародзь. Сялудзя ж. Сорт бульбы. Сяледзя, была бульба такая, прадаўгавата, зь ямачкамі, усе яе садзілі. Парэчча. Сярадни прысл. Сярод дня, удзень. Ці хто гэта бачыў, каб чалавек сярадня спаў, а ён, лежабок, ляжа й сьпіць. Карозічы. Сярмяга ж. Шырокая i доўгая адзежына з даматканага сукна, звычайна белага колеру. Накінь сярмягу на плечы, каб ні змок на дажджэўбачыш, як крапаціць. Бакуны. Сярмяжка (сярмяшка). Кароткая мужчынская адзежына з даматканага сукна шэрага кслеру. Свая сярмяшка - нікому ні цяшка (прыказка). Вострава. Т / — Табака ж. Захворванне пшаніцы, пры якім зерне ператвараецца ў чорны парашок. У нас кожны гаспадар сініў пшаніцу сінім камякям, кап табакі ні было. Сухая Даліна. Табарэтка ж. Табурэтка. Некалі ніякіх табарэтак ніхто ні ведаў, былі лавы i сланэ, i добро было. Лаша. Табатож (табатош) часе,. Так, але, ага; сапраўды. Табатож, дзеткі, табатож, а як жа ж мы бяс гэты жыці будзямо, хто нам хлебя наробіць? Круглікі. Табачковы прым. Колеру тытуню. Купіў сабе каптан табачковы, ля, паглядзі, ці добры будзя? Каўпакі. Табэ'ляк м. Невялікі свердзел. Гзты табэляк ашчэ даваенны, ім натю добро дзіркі круціць пат тэблі. Св|слач. Таеарышкаваць незак. Таварышаваць. Мы зь ёю таварышкавалі, аш пакуль нас у Германю ні вывязьлі. Гарны. Такарня ж. Саматужны такарны станок для апрацоўкі драва. У Данілоўскіх свая такарня была, калаўроткі рабілі, мы ўсе ў іх заказвалі. Круглікі. Таквеля прысл. Столькі. Таквеля яму прышлоса перажыць за немцамі, ні дзіво, што здаровя ні мая. Пракопавічы. Такоўскі займ. Такі. Такоўскі ўжз ён быў чалавек, нікому ніякай крыўды кі зрабіў. Зарубічы. Такрок прысл. У мінулым годзе, летась. Такрок карова перадойка была, нават дзецям малака ні было. Лойкі. Такрочны прысл. Леташні, мінулагодні. Такрочиы ўмалот быў лепшы, a ціпер на салому збожа вырасло, a ўмалота німа. Пракопавічы., Таксоўка ж. Легкавы аўтамабіль. Некалі маяадыя да шлюбу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дажджэ^бачыш, сял^дзя, сяраднй, такрбк, такрочйы
1 👁
 ◀  / 246  ▶