Старонка 103
◀ / 246 ▶
плакаць. Агароднікі. Падчыпурыцца (паччыпурыцца) зак. Прыбрацца, прыхарошыцца. Вот ён трохі паччыпурыўса і на чалавека стаў пахожы. Дзекалавічы. Падшмараваць (пачшмараваць) зак. 1. Падмазаць. Пачшмаруй калёса ў возі, вада, мусі, шмаравідло вымыла. Балічы. 2. Даць узятку, хабар. Ні пачшмаруяш – ні паедзяш (прымаўка). Дарашэвічы. Падшпарак (пачшпарак) м. Падлетак, юнак. Пачшпарак ён у міне, ужэ помач есьць матцы. Салаўі. Падыспан м. Танец, які бытаваў у Заходняй Беларусі. Падыспан як скакалі, та пацспеўвалі: „Падыспаняц – вясёлы таняц, і ляхко нам яго танцаваць". Гарны. Падэбаць незак. Паволі, нязграбна пайсці, падыбаць. Ты дзе гэто падэбаў, пачакай, разам пойдзямо. Рацічы Паждаць зак. Пачакаць. Трэбо трохі паждаць, а можа прыедуць госці. Грандзічы. Пажычаць незак. Пазычаць. Любіць пажычаць, а аддаваць німа каму. Баранава. Пажычка ж. Пазычка. Трэбо, мусі, пажычку ўзяць на хату, можа, як выплацім за пару рокаў. Дубніца. Пазалані прысл. Пазалетась. Пазалані, помню, мы з Любай босыя хадзілі ў гэту пору. Свіслач. Пазалонскі прым. Пазалеташні. Ні ўсе добро жылі, у нас на весну ні было чым карміць жывіны, а ў яго ашчэ пазалонскі стох саломы стаяў. Карозічы. Пазацягаць зак. Паразносіць, параскідаць. Інструменту ўсялякаго было, та за весну дзеці ўвесь пазацягалі, нічога ні знойдзяш. Дзекалавічы Пазвыкаць зак. Прывыкнуць. Дзеці пазвыкалі позно лажыцца спаць, і хоць што хочаш рабі. Гродна. Пазябіць зак. Пазябліць. Як тулькі снапэ звязуць, так кожны і стараяцца жывей пазябіць, каб уляжаласе зямля да зімы. Рацічы. Пайсці зак. Пайсці. Пайсці замуж – трэбо знаць, позно легчы, рано ўстаць (з нар. песні) Сухая Даліна. Пак м. Вялікая скрыня для захоўвання збожжа або мукі. Мы ў паку трымалі асыпку свіням. У каморцы стаяў. Путрышкі. Паквапісты прым. Спакуслівы, прываблівы. Паквапісты конь, нічога ні скажаш, але і грошы за яго добрыя даў. Рагачы Паквітаваць зак. Паквітацца. Нарэнец, дзякаваць богу, паквітаваў, ціпер нікому ні вінаваты. Старая Руда. Пакішлаваць зак. Паклыгаць. Ты гэто куды ізноў пакішлаваў, вярніса, кажу. Азёры. Пакоршкаць зак. Паварушыць, пакорпаць. Пакоршкай прысак, мо ашчэ бульба печаная якая есьць. Карозічы Малая Альшанка.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 246 ▶