стары, а любіць падрочвацца з сабакай, аш ні хочацца ўзірацца. Галавачы.
Падрузгатаць зак. Пабіць, паразбіваць. Як разышоўса, та ўсе талеркі падрузгатаў, пабіў, а ціпер во новыя купляй. Кунцаўшчына.
Падсанкі (пацсанкі) мн. Дапаможныя санкі для перавозкі доўгіх бярвён. Бес патсанкаў з лесу доўгай штукі на санях ні прывязеш. Старая Дубавая.
Падспод (пацспот) прысл. Падыспад. Палажы салому пацспот, а то жыто ў мяшках адсырэя – зямля мокра. Каленікі.
Падспор (пацспор) м. Падмога, падтрымка. Яблыні – гэто велькі пацспор у гаспадарцы, прадасі – і ўжэ свежы грош есьць на абыходы. Агароднікі.
Падсухі (пацсухі) прым. Пацсухі чалавек здаравейшы бывая, як сыты, ён як смальняк, хвароба ні бярэ. Жукевічы. Пакуль сыты ссохня, та пацсухі здохня (прыказка). Кунцаўшчына.
Падтарганец (паттарганяц) м. Пра чалавека, у якога вопратка не адпавядае росту – кароткая. А гэта што тут за паттарганяц стаіць, аткуль ён узяўса? Кунцаўшчына.
Падтатакваць (паттатакваць) незак. Паттакваць, выказваць згоду. Што гэто за мужык, вечно паттатаквая жонцы, ён думая, што дагодзіць ёй? Баброўнікі.
Падтрасуха (паттрасуха) ж. Назва танца, які нагадваў польку. У нас польку паттрасуху раней скакалі, а ціпер, можа, ніхто і ні ведая, што была такая. Бакуны.
Падушка ж. Драўляны брусок, на які адным канцом кладзецца і прымацоўваецца бервяно пры перавозцы. Як на падушцы вязеш дзераво, та сані куды хочаш паверняш, яны пакручваюцца. Зарубічы.
Падхвацік (патхвацік) м. Прылада, з дапамогай якой ставяць або вымакць з печы гаршкі; від вілаў. Бес патхваціка каля печы, як без рук, што трэбо ў печ паставіць ці дастаць – та ўсё ім. Канчатка.
Падхвосніца (патхвосьніца) ж. Падхвоснік. Як патхвосьніца есьць, та і набэдрыкаў ні трэбо на каня. Кунцаўшчына.
Падходжвацца (патходжвацца) незак. Забяспечваць нанач ядою жывёлу. Пакуль я буду патходжвацца, та пасядзі ў хаці, а тады пойдзямо на вечарынкі. Няцечы.
Падцінаць (паццінаць) незак. Іграць на губным гармоніку або грэбені. Ён так умеў іграць, як пачне падцінаць на гармоніку, выцілінгваць полячку, та тулькі ўсе слухаюць. Ласосна.
Падчаровак (паччаровак) м. Падчароўе. С паччароўка тлустасці мало, яго тулькі варыць добро. Свіслач.
Падчукаць (паччукаць) незак. Гушкаць, падкідаць дзіця на руках. Як возьмяш на рукі, пачнеш паччукаць, так дзіця і перастае
99 👁