Ад дзеяслова *освойтва і ўтвораны быў дзеяслоў освойтватися, які заканамерна адлюстроўваецца ў беларускім асвойтвацца. Дзеясловы, паўторна ўтвораныя ад назоўнікаў на -тва, зафіксаваны ў старажытнарускай мове: бритвити ад бритва, паствити, испаствити ад паства. Апошні дзеяслоў, дарэчы, захаваўся і ў беларускай мове (пасвіць). Дзеяслоў асвойтвацца па аналогіі з шматлікімі дзеясловамі, у якіх -ва- было адзнакай незакончанага віду, стаў успрыймацца як дзеяслоў такога тыпу, ад якога закончаны від утвораны шляхам адкідвання -в-: асвойтацца. Так у беларускай мове і ўтварылася пара блізкіх па значэнню дзеясловаў — асвоіцца і асвойтацца. Тэндэнцыя да размежавання значэнняў асвойтацца «прывыкнуць» і асвоіцца «налажыцца» дае прыклад семантычнага выкарыстання словаўтваральнага дублету. Зусім магчыма, што яна мае пэўныя падставы ў старажытным выкарыстанні слова *освойтва, калі яно мела значэнне «прывычка, прызвычаенне». А. Я. СУПРУН ИЗ ЛЕКСИКИ ГОВОРА СЕЛА РОВБИЦК ПРУЖАНСКОГО РАЙОНА БРЕСТСКОЙ ОБЛАСТИ (III)¹ ДАКЛАДАЦИСА (дакладацца) несов. Притворяться; кривляться. Яму ни забалёло, ано вон так дакладаецца. Дакладаўса, дакладаўса, а посьлей стаў плакаци. ДАКЛАДЫ только мн. Притворство: кривлянье. Я й глидзёци ни хачу на яго даклады. ДУБАЛЬТАВАЦИ (дубальтаваць) несов. Повторять одно и то же. Дубальтавала вана яму, а вон ни слухаци пра гэтэ ни хочэ. ДУЧАЙ м. Отверстие в верхнем жернове для насыпания зерна. Ни насыпай поўны дучай жыта, бо цяшко жорна цягнуци. ДЫЛЬ м. Деревянный брус толщиной в 10—13 см. З аднае калотки выразали аж пядь дылёў. ЖАБИЦИСА (жабіцца) несов. Ломаться на месте перегиба. Гнули абады, а ваны начали жабицкса, мусит, добрэ ни атпарылиса ў парницы. ЖАМАРВА ж. только ед. О группе беспокойных детей. Дзе тут будзе парадок у хаци: свае жамарвы поўна хата, яшчэ й чужые панаходзят. ЖМУРЭ только мн. Прынёс бутэлку вады з рова, а там поўно жмуроў, аж кишыт. ЗАГАДЗЁЎ нареч. Заблаговременно, заранее. Я табе загадзёў кажу, шчо ниц з гэтаго ни будзе. ЖУЙКА ж. Жвачка. Карова наша, мусит, захварэла, бо стайит и жуйки ни жуё. ЗАДЗЁРЫ только мн. Заусеницы. Такие задзёры на руках, шчо й ни магу кошык бульвы набраци. ЗАЗДРОНЫ, -а, -э. Жадный, завистливый. Як ано багаты, то й заздроны: куп прымеў, то ўвэсь сьвет захапиў бы. ЗАКАЛЁННЫ, -а, -э. Злой, жестокий; упрямый. Вон з маленькаго быў таки закалённы, як напастане, то мусит зрабици па-свояму. ЗАКЛО ср. Затока. У гэтум заклави заўшэ рыба добрэ ловицца. ЗАЦЕНЬЛИВЫ, -а, -э. Норовистый. У мане самого кались была кабыла зацёньлива. ЗЕПАЦИ (зёпаць) несов. Еле дышать, широко раскрывать рот, судорожно хватая воздух. Вон ужэ хутко ўмрэ, бо ўжэ лець зёпае. ¹ Материалы этой статьи являются продолжением материалов, опубликованных под тем же названием в «Вестнике БГУ», серия IV, № 1, 3, 1971.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
97 👁