ж. 'жанчына карэйскай нацянальнасці' – Гл. (Янкоўскі), кацапы мн., кацап м. 1. 'рускія' – мясц. (Станкевіч); 2. 'стараабрадцы'. – Вілен. р. (СПЗБ), келбаснік м. зневаж. 'немец' – Маг. р. (Насовіч), клэўсь м. зневаж. 'літовец' – Воран. (СРЛГ), крывічане мн. 'крывічы (старадаўняе ўсходнеславянскае племя)' – мясц. (НЛГ), лазавік м. 'жыхар балотных мясцін' – Чэрв., Пух. (Шатэрнік, Станкевіч, Мат. апыт.), лесавыя мн., лесавы м. 'пра людзей, якія жывуць у лясах, каля лесу' – Кам., Драг. (ЖНшС, Мат. апыт.), лецвяк м. 'літовец' – Вілен. р. (СПЗБ), літвін м., ліцвін м. 'літовец' – Вілен. р., Паням. р., Гл. (СПЗБ, Янкоўскі, Насовіч, Станкевіч); літвінка ж. 'літоўка' – Вілен. р., Свісл. (СПЗБ), літвін м., ліцвін м. 'беларус пэўнай мясцовасці' – Паст., Пруж. (СПЗБ, Станкевіч), літвінянка ж. 'літоўка' – Кам. (ЖНшС), літвяк м. 'літовец' – Вілен. р. (СПЗБ, Насовіч); літвячка ж. 'жанчына з Літвы' – Паням. р. (Мат. Гродз.), літовец м. 'літовец' – Вілен. р., Віл. (СПЗБ), літош м. 'літовец', літашы мн. 'літоўцы' – Гл. (Янкоўскі), ліцвяк м. 'літовец' – Віц. р., Гродз. (Каспяровіч, СПЗБ), лях м. 1. 'паляк' – Гл., Жытк. (Янкоўскі, Насовіч, ТС); 2. 'польскі вайсковец' – Гл. (Янкоўскі), мазур м. 'прадстаўнік этнічнай групы палякаў (мазураў)' – мясц. (Насовіч), маскаль м. 1. 'старавер' – Мёр., Глыб., Зах.-бран. р. (НС, Растаргуеў, ЖНшС); 2. 'рускі' – Віц. р., Смален. р. (Каспяровіч, Дабравольскі, Станкевіч), масква ж. зб. 'рускія, вялікарасіяне' – мясц. (Насовіч), масквічы мн. 'рускія' – Маз. (ГЧ), маскбвец м. 1. 'рускі' – мясц. (Станкевіч); 2. 'жыхар Масквы' – Мсцісл. (Юрчанка); маскоўка ж. 'жанчына рускай нацыянальнасці' – мясц. (Насовіч, Станкевіч), махавікі мн., махавік м. 'пра людзей, якія жывуць у забалочаных мясцінах' – Стол. (ТС), мурын м. зневаж. 'негр' – Гродз., Чэрв. (Шатэрнік, Цыхун), мяшанец м., мешанка ж. 'людзі, у якіх бацькі розных нацыянальнасцей' – Чэрв. р., Хойн. (Шатэрнік, ГЧ), немцы мн. 'немцы' – агульн. (ГЧ, Мат. апыт.); немец м. 'немец' – агульн. (ТС, Мат. мін.-мал., ГЧ, Мат. апыт.), паберажанін м. 'жыхар з берага ракі ці возера' – Карэл. (Сл. Гродз.), падгарадчане мн., падгародчанка ж. 'жыхары з блізкіх да горада населеных пунктаў' – Смален. р. (Дабравольскі), падгародцы мн. 'жы
84 👁