Чалавек. Тэматычны слоўнік (2006). Л. П. Кунцэвіч, В. М. Курцова, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 577  ▶ 
хары з блізкіх да горада населеных пунктаў' - Брэсц., Жаб., Пін.(Мат. апыт.), падляшанка ж. паляшучка' - Бар. (СПЗБ), псшёсцы мн. 'жыхары лясной мясцовасці на ўсход ад Барыш' - Драг., Стол. (Мат. апыт.), палёха ж. 'жанчына з Палесся' - Смален. р. (Дабравольскі), палёшка ж. 'жыхарка лясной мясцовасці на поўдзень ад Сцвігі' - Жытк. (ТС), палешукі мн., паляшук м., паляшучка ж. 1. 'жыхары Палесся' - агульн. (СПЗБ, Мат. апыт.); 2. 'жыхары лясной мясцовасці на поўдзень ад Сцвігі' - Стол., Жытк. (ТС, Мат. апыт.); 3. 'жыхары паўночна-ўсходняй часткі Пінскага раёна' - Пін. (Мат. апыт.), палюхі мн., палюх м., палюшка ж. 'жыхары з мясцовасці, дзе пераважна палі, мала лясоў i балот' - Кам., Кобр. (ЖНС, Мат. апыт.), палявая ж. 'жыхарка з мясцовасці, дзе пераважна палі, мала лясоў i балот' - Драг. (Мат. апыт.), палявікі мн., палявік м. 'жыхары з мясцовасці, дзе пераважна палі, мала лясоў i балот' - Чэрв., Драг., Стол. (Шатэрнік, Станкевіч, Мат. апыт.), поляк м. паляк' - агульн. (Шатэрнік, Станкевіч, Мат. апыт); палячка ж. 'жанчына польскай нацыянальнасці' - Ашм., Чэрв., Мін., Мсцісл., Слуц., Гл., Кобр., Драг., Стол. (Шатэрнік, Янкоўскі, Станкевіч, Мат. апыт.), парачукі мн. 'людзі, якія жывуць па-над ракой' - Хойн. (Мат. Том.), прусакі мн., прусак м. 'немцы Прусіі' - мясц. (Станкевіч), пульвіна зб. ж. 'жыхары з мясцовасці, дзе пераважна палі, мала лясоў i балот' - Кам. (ЖНС, Мат. апыт.), пульнякі мн. 'жыхары з мясцовасці, дзе пераважна палі, мала лясоў i балот' - Кам. (ЖНС), пясковец м. 'жыхар вёскі, дзе пясчаная глеба' - Том. (Мат. Том.), сакун м. 'носьбіт гаворкі, якой характэрна саканне' - Чэрв. (Шатэрнік), смаляне мн., смалянін м., смолянка ж. 'смаленскія беларусы' - мясц. (Насовіч), сібірака м., сібірац м. сібірак' - Мсцісл. (Юрчанка), сяк м. 'беларус са Смаленшчыны' - Віц. р. (Каспяровіч), хахлач м. украінец' - мясц. (Насовіч); хахлачка ж. украінка' - мясц. (Насовіч), хранцуз м. француз' - Зах.-бран. р. (Растаргуеў), цыгане мн. цыганы' - Буда-Каш., Драг. (ГЧ, Мат. апыт.); цыганы мн. цыганы' - Драг. (Мат. апыт.); цыган м. цыган' - Буда-Каш. (ГЧ). цыган м. цыган' - Віц. р., зах.-пал. г., Зах.-бран. р., Жытк. (Каспяровіч, Растаргуеў, ТС, Мат. апыт.); цыганка ж. 'цы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

паляшўчка
6 👁
 ◀  / 577  ▶