Старонка 356
◀ / 577 ▶
Скрытны Які не давярае людзям. скрыты прым. – Беластоц. р. (СПЗБ), скрытны прым. – Чач. (Мат. апыт.), патаень м. – мясц. (Насовіч), тайны прым. – Лоеў. (Янкова), падкапай м. абраз. – Карэл. (Сл. Гродз.), недаверлівы прым. – Лаг. (Варлыга). Скупы Празмерна, да прагнасці ашчадны. жмінда м. і ж. – Лаг. (Варлыга), злыдня ж., злыдня ж. – усх.-маг. р., Гл., Стол. (ТС, Бялькевіч, Янкоўскі), злыдзень м. – Жытк., Стол., Чач. (ТС, Мат. апыт.), скрыль м. перан. іран. – Чав. (Мат. Маг.), жадны прым. – Стаўб., Чэрв., Пух., Чач. (СЦБ, Мат. апыт.). Спакуснік Той, хто вельмі захапляецца жанчынамі, зводзіць іх, уступае ў інтымную сувязь. бабнік м. – Кобр., Чач., Смален. р. (СПЗБ, ЖНшС, Дабравольскі, Станкевіч, Мат. апыт.), бабіч м. зневаж. – Гродз. р., Воран., Бар. (ДСБ, СПЗБ, Сл. Гродз. З нар. сл., Цыхун), бабздыр м. груб. – віц.-маг. г., Дзятл., (СПЗБ, Каспяровіч, Насовіч), жанчур м. – Стол. (ТС), спакуснік м., спакусніца ж. – мясц. (Станкевіч), спакусіцель м., спакусіцельніца ж. – усх.-маг. р., Смален. р. (Насовіч, Дабравольскі), скусіцель м., скусіцелка ж. – мясц. (Насовіч), валаўніца ж. жарт. – Вілен. р. (СПЗБ), бабадур м. 'гарэзнік, які прываблівае жанчын сваімі паводзінамі' – мясц. (Насовіч, Станкевіч). Сурочлівы Хто баіцца сурокаў. сурочлівы прым. – мясц. (Насовіч), урочлівы прым., урошлівы прым. – усх.-маг. р., Чач., Лоеў. (Юрчанка, Насовіч,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
72 👁
◀ / 577 ▶