Чалавек. Тэматычны слоўнік (2006). Л. П. Кунцэвіч, В. М. Курцова, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 577  ▶ 
галай м. жарт. - Драг. (НЛ), галайстра ж. лаянк. - Бял. (Яўсееў), лахтыдрай м. - усх.-маг. p. (Бялькевіч), лобус м. Ашм. (СПЗБ), медзялян м. лаянк. - Гродз. p., Дзятл. (Сл. Гродз., СРЛГ), масіяш м. - Мёр. (3 нар. сл.), прачвара м. i ж. - Драг. (СПЗБ), праява м. i ж. - мясц. (Насовіч), скаруза м. i ж. - віц.-маг. г. (Каспяровіч, Станкевіч), скараза м. i ж. экспр. - Шчуч. (СПЗБ), шалаган м. - мясц. (Насовіч), шалахтай м. - Ваўк. (Сл. Гродз.), сворны прым. - віц.-маг. г. (Каспяровіч, Насовіч), лазік м. - Мёр. (3 нар. сл.), верхалаз м., верхалазка ж. - Мёр.,Чач., Зах.-бран. p. (3 нар. сл., Растаргуеў, Мат. апыт.), бушауніца ж. 'свавольніца, буянка' - Жытк. (ТС), зыгза ж. жарт. 'гарэзлівая нясталая дзяўчына' - Лаг. (Варлыга, Станкевіч), талахаваты прым. 'дураслівы, нявытрыманы' - Шчуч. (Сл. Гродз.), чопорны 'свавольны, нястрыманы' прым. - Слон. (Сл. Гродз.). Сварлівы Схільны да сварак, спрэчак. сварлівы прым. - Жытк., Чач. (ТС, Мат. апыт.), сварыбаба м. i ж. - Шчуч. (Сл. Городз.), заяда ж. неадабр. - Нясв. (Мат. мін-мал.), з 'ядуха м. i ж., ззядуха м. i ж. - Гродз. p. (СРЛГ), звягун м. - мясц. (Станкевіч), звяглівы прым. - віц.маг. г., Чэрв. p., Смален. p. (Каспяровіч, Шатэрнік, Дабравольскі), звянглівы прым. - Гродз. p. (СРЛГ), брахала м., брахуння ж. - віц.-маг. г. (Каспяровіч, Насовіч), брахлівы прым. - віц.-маг. г. (Каспяровіч, Насовіч), грынза м. i ж. - Пруж. (ДСБ), перагрызак м. i ж. лаянк. - мясц. (Насовіч), грызлівы прым. - мясц. (Станкевіч), згрызлівы прым. - Вілен. p. (СПЗБ), гырканнік м., гырканніца ж. - усх.-маг. p. (Юрчанка), бухціла (пра сварлівага i бурклівага мужчыну) м. - Бял. (Яўсееў), бузацёрша ж. - Бял. (Яўсееў), костра м. i ж. Смален. p. (Дабравольскі), кастрывіца ж. лаянк. - Смален. p. (Дабравольскі), піла м. i ж. - мясц. (Насовіч, Станкевіч), лататэрка ж. - Іўеў. (Сл. Троаз.), масталыга ж. - Зах.бран. p. (Растаргуеў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

звягўн, ззядўха, скарўза, ядўха
4 👁
 ◀  / 577  ▶