Чалавек. Тэматычны слоўнік (2006). Л. П. Кунцэвіч, В. М. Курцова, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 577  ▶ 
мсцівы прым. - Чач. (Насовіч, Мат. апыт.), помслівы прым. - Паст. (Станкевіч), спагончывы прым. - Лун. (Шатал ава). Раз гублены Збянтэжаны, які страціў рашучасць, упэўненасць. апяшэлы прым. 'збянтэжаны, азадачаны' - Смален. p. (Дабравольскі), ашаломлены прым., ашаламёны прым. 'збянтэжаны нечаканасцю' - мясц. (Насовіч), заіндычаны прым. 'разгублены i бязладны' - Мсцісл. (Юрчанка), зніякавёлы прым. 'збянтэжаны да бяздзейнасці' - Гом. p. (НЛГ), ніпрыкаяннік м. 'разгублены, утрапёны' - Слаўг. (H. сл-сць), naнявука м. i ж. 'нерашучы, няўпэўнены' - Смал. (Мат. мін.мал., СЦБ), растроханы прым. 'разгублены, беспарадкавы' - Жытк. (ТС), смяшалы прым. збянтэжаны' - усх.-маг. г. (Бялькевіч), тупча м. 'нерашучы i бязладны' - Навагр. (H. сл-сць). Раздражняльны Запальны, схільны да ўсхваляванасці, злосці. аглашэнны прым. апантаны' - Слаўг. (Мат Маг.), гняўлівы прым. 'раздражняльны з лёгкасцю' - Гл., Чэрв. (Шатэрнік, Станкевіч), заюха м. i ж. 'раздражняльны, нястрыманы ў раздражненні' - Віц. p. (Каспяровіч), ланцакаваты прым. 'псіхаваты, запальчывы' - Слуц. (ЖС), порсткі прым. 'запальчывы, рэзкі ў адказ' - Чэрв. (Шатэрнік), пераёдлівы прым. 'нервовы, раздражняльны' - Жытк. (TC). Расхваляваны Модна занепакоены, расстроены. асцервянёлы прым. 'расхваляваны да страты самавалодання' - Мсцісл. (Юрчанка), неўраунаважаны прым. 'схільны да хвалявання' - Гл., Буда-Каш. (Янкоўскі, Мат. апыт
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

нявўка, тўпча
3 👁
 ◀  / 577  ▶