Палахлівы Які лёгка палохаецца, баязлівы. баяка м. i ж. - Пін., Гл. (ДСБ, Янкоўскі), баязкі прым. Чэрв. (Шатэрнік), баязлівы прым. - Смарг., Чэрв. (Шатэрнік, Станкевіч), баязюр м. i ж. - Мін. (Станкевіч), зак м. - Лоеў. (Янкова), ляклівы прым. - мясц. (Насовіч, Гарэцкі), матэўка м. i ж. - Маст. (Сл. Гродз.), пстахлівы прым. - Гродз. p., Чэрв. (Мат. Гродз., Шатэрнік), пералёкаваны прым. - Лоеў. (Янкова), перапуджаны прым. - Чач. (Мат. апыт.), пудкі прым. - Шчуч. (H. сл-сць.), пудлівы прым. - Віц. p. (Каспяровіч), пужлівы прым. - Гл., Чэрв., Зах.-бран. p. (Янкоўскі, Шатэрнік, Растаргуеў), страшко м. i ж. - Драг. (СПЗБ), страхапуд м. - Маг., Драг., Пін. (ДСБ, Мат. Маг.), страпахуд м. Драг. (НЛ), труслівы прым. - Мсцісл. (Мат. апыт.), трусіна м. i ж. - Мсцісл. (Юрчанка), трусан м. - Пух. (Мат. мін.мал.), трусішча м. i ж. - Пух. (Мат. мін.-мал.), ужаслівы прым. - мясц. (Насовіч), цындуль м. - Чэрв. (Мат. мін.-мал.), шадзяны прым. - Бял. (Мат. Маг.). Пануры Пахмурны, змрочны, панылы. бурвалак м. - Пін., Бяроз. (ЖНС), маўмыра м. i ж. Жытк., Стол. (TC), мумра м. i ж. - Слон., Жытк. (H. сл-сць, ТС), набрукованы прым. 'надзьмуты, сярдзіты' - Воран. (Сл. Гродз.), надуцік м. - Іўеў.(Сл. Гродз.), нёўзгляд м. 'пануры, які не глядзіць у вочы' - Жытк. (TC), ніцавоцік м. Карэл. (Сл. Гродз.), панура м. i ж. - Карэл., Стол., Жытк. (ТС, ЖНС), пануры прым. - Стол., Жытк. (TC), унураны прым. - Жытк. (TC), унурка м. - Клецк. (НЛ), унырок м. Бяроз. (ЖНС), хмурны прым. - Жытк. (TC). Помслівы Які не забывае i не даруе крыўды
Дадатковыя словы
бўрвалак, мўмра, набрукбваны, надўцік, панўры, перапўджаны, пўд, страпахўд, унырбк, унўраны, унўрка, хмўрны, цындўль
1 👁