Чалавек. Тэматычны слоўнік (2006). Л. П. Кунцэвіч, В. М. Курцова, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 577  ▶ 
ТС), шляхтунёц м. зневаж. - Том. р. (НЛГ), лях м. - Жытк. (ТС), ляшоўка ж. - Жытк. (ТС). 7.6. НАЗВЫ ЛЮДЗЕЙ ПА МЕСЦЫ ЖЫХАРСТВА I МІЖАСОБАВЫХ АДНОСШАХ Вораг Той, хто знаходзіцца ў стане варожасці з кім-н., непрыяцель. вораг м. - Віц. р., Чэрв. р., Стол., Жытк. (Каспяровіч, Насовіч, ТС, Шатэрнік), враг м., аўраг м., аўражы прым. 'які адносіцца да ворага' - Смален. р. (Дабравольскі, Насовіч), ураг м. - Жытк. (ТС), уража м. - Лоеў. (Янкова), уражніца ж. - Мсцісл. (Юрчанка), працівень м. - Гл. (Янкоўскі). Жыхар Той, хто пражывае дзе-н., насельнік. жыхар м. - Смален. р., Пол. (Станкевіч), жыцель м. - Чач. (ГЧ), жылёц м., жыліца ж. - мясц. (Насовіч); чалавек, які жыве ў горадзе: гарадскі прым. - Буда-Каш., Чач., Том. (Мат. апыт.), мешчанін м. - мясц. (Станкевіч); чалавек, які жыве ў вёсцы, вясковец: селавы прым. - Глыб., Чэрв., Свісл. (ЛАБНГ, Сл. Гродз., СПЗБ), селявік м. - Мает. (Сл. Гродз.), сёльскі прым. - Стол. (ТС), селянін м. - Жытк. (ТС), дзеравёнскі прым. - Стол., Буда-Каш., Чач., Том. (ТС, Мат. апыт.), дзеравёнец м. - усх.-маг. р. (Бялькевіч). Зваротныя словы васпан м. 'ветлівы зварот да паважанага чалавека' - Віц. р., Чэрв. р. (Каспяровіч, Насовіч, Шатэрнік); васан м. - Віц. р. (Каспяровіч); васпане ж. - Віц. р. (Каспяровіч); васпанна ж. - мясц. (Насовіч); пані ж. - мясц. (Станкевіч, Насовіч), панюхна ж. - Стол. (ТС); пані-матка ж. 'пры звароце да гаспадыні' - мясц. (Насовіч); Панове зб. 'ужываецца пры звароце да трупы людзей' - мясц. (Насовіч), вашаць м. i ж
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
6 👁
 ◀  / 577  ▶