Старонка 99
◀ / 210 ▶
чатырохвугольнае палена, якое кладзецца ўпоперак саней для перавозкі доўгага бярвення. Зьдзелаў дубовую лісіцу на сані, паеду на рум бярвення вазіць. Філіпова В.-Дзв. Палажы ны сані лісіцу і паедзім броўны вазіць, а бес лісіцы сані пылымаюцца. Сяляўшчына Рас. Кіёк, адзін канец якога ўсаджан у дзірку навоя і не дае навою круціцца. Адпусці лісіцу ў заднім навоі. Моханава В.-Дзв. Клінападобны папярочны драўляны брусок для змацоўвання дзвярных дошак. Вазьмі лісіцу і зажмі дошкі дзьвярныя. Сяляўшчына Рас. ЛІСЦІНКА ж. Ліст капусты. Адламіла зялёную лісьцінку ат кычына капусты. Моханава В.-Дзв. ЛІТЭРКА ж. Драўлянае кольца, якім замацоўваюць шпульку на рагатцы ў калаўроце. Вазьмі каршун, надзень на каршун шпульку і закруці літэркай. Мнюхі Міёр. На літэрку і шпулю ныдзіваюць шнуркі. Якубова Рас. ЛІШАЦЬ (лішать) незак. Кастрыраваць, накладаць. Трэбо позваті вэнгэра, хай лішает кнура. Азарычы Пін. ЛІШТВА ж. Папярочная жэрдка ў плоце. У плоці да слупа прыбіваяцца ліштва, а да ліштвы прыбіваюць тын. Навасёлкі Свісл. ЛОБ (лоп) м. Франтон. Лоб з оконычком у хаты. Ужэ поставылі лоба в хаты. Горск Бяроз. Дошкамі забіў у канцы хаты лоп. Моханава В.-Дзв. ЛОГВІСКА (лыгвіско) н. Логава. Вовк ходіть на добычу, вовчыца сідіть у лыгвіску. Бастынь Лун. ЛОЖКА (лошка) ж. Дошчачка з дзірачкамі, якая прыстасоўваецца пры снаванні, каб ніткі асновы лажыліся роўна, не блыталіся і не рэзалі руку. У лошцы ёсць дзьве дзірачкі, у гэты дзірачкі ўводзюцца дзьве ніткі, і снуюць кросны. Касталомава В.-Дзв. ЛОКАЦЬ (локыть) м. Мера даўжыні (прыблізна 0,5 м). Локыть — мера ў дліну: пыворшына. Бастынь Лун. ЛОКЕЦЬ м. Локаць. Баліць локець, сільно забіла аб дзьверы. Тульгавічы Хойн. ЛОМАЦЬ м. Вялікі кавалак хлеба. Уго, які бальшы ломаць адлымаў хлеба, ці ты яго з'ясі? Вадва В.-Дзв. ЛОПАТ м. Дошчачка з дзірачкай, куды памяшчаецца верхні канец млёна. Млён устаўляюць у жураўку, а другі канец млёна ўстаўляюць у лопат, які прымацаван да сцяны. Навасёлкі Свісл. ЛОПАТКА (лопотка) ж. Пахрустванне ў суставах нагі. Ідэ баба, а в нозе лопотка лопоет. Лопотку увогнала. Горск Бяроз. ЛОПАЎКА ж. Няроўнасці на палатне касы. Біў касу і набіў лопаўку. Даўгабор'е Рас. Адбіваў-адбіваў касу і зрабіў лопаўку ў касе. Булыніна Рас. ЛУБІНІСКА (лубініско) н. Поле, дзе рос лубін. По лубініску посею жыто. Бастынь Лун. ЛУБКА (лупка) ж. Сявенька. Лубку плелі з коры ліпы, насыпалі ў лубку жыта і сеелі. Бастынь Лун. Лупку плялі с саломы і перапліталі лазой. З лупкі сеілі жыта, авёс, ячмень. Моханава В.-Дзв. ЛУБОК м. Жалабок, які ўстаўляецца ў прасвідраваную ў бярозе дзірку для сцёку соку. Засек бярозку і ўставіў лубок, кап сок цёк у вядро. Вароніна Рас. Прылада для катання яец на вялікдзень. Моханава В.-Дзв.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 210 ▶