ЛУГ м. Балота. Луг у нізіні i ён вельмі грозный, ён ніколі не высыхав, а грозный, І дрыгва там. У лузі расце лоза, каліна, бобоўнік, крушина. Бобрыкі Петр.
ЛУЗА'НКТ толькі мн. Страва з адвараных буракоў i тоўчанага ільнянога семя.Тэта наши любімыя лузанкі з буракоў i лянога семянё. Міратычы Кар.
ЛУЗГА' ж. Шалуха, якая застаецца пры пераапрацоўцы ячменю на крупы. Калі на мельніцы робім крупы з ячменю, дак много лузгі адлітая. Філіпова В.-Дзв.
ЛУЗКА'НЕЦ м. Лузан. Пуд орэшыной много лузканцэў. Бастынь Лун.
ЛУ'НКА ж. Палонка. На азяры прасячы лунку i лаві рыбу. Сяляўшчына Рас.
ЛУ'ПА ж. Пыса. Лупа вісіць у каровы. Ністанішкі Смарг.
ЛУПА'ЙКА ж. Шкарлупіна яйца. Якая лупайка тонкая на сицу. Тульгавічы Хойн. Аблупіце лупайку з ейца. Бастынь Лун.
ЛУПА'ЙКІ (лупэ'йкі) мн. Шалупінне. Бульбеные лупайкі памуй i звары ку'рам. Тульгавічы Хойн. Якія тоўстыя лупайкі, палавіна бульбы абразаеш. Жахавічы Маз. Пойду обрэзаті булбу, лупэйкі з булбы трэбо зварыті свіням. Пэчона булба з лупэйкамі. Бастынь Лун.
ЛУПА'КА ж. Тое, што І лупайка. От моцная лупака на ейцы. Жахавічы Маз.
ЛУПА'СЩЬ незак. Моцна біць. А дзет дывай гыняцца зы намі ды лупасіць ляскоўным пугаўём. Касталомава В.-Дзв.
ЛУ'ПЛЯ ж. Лупцоўка. Зарос дам табе луплі, дык Сьціхніш. Брусы Мядз.
ЛУПО'УКА (лупо'вка) ж. Шалупіна гароху, бобу. Вылушчыла гарох, а лупоўку кінула. Азарычы Пін.
ЛУСКА' ж. Астаткі пасля прасейвапня грэцкай мукі. 3 грэцкай мукі высеела много лускі. Бастынь Лун. Грэчнівую муку прасеіла,. дужа много лускі асталося. Сяляўшчына Рас.
ЛУТ м. Ліпавае лыка. Атламала лапку, лут содрала. Шкураты Браг. 3 ліпы надрала луту на лапці. Жахавічы Маз.
ЛУ'ТАВЫ прым. Ліпавы. Асталася палка лутава. Шкураты Браг. Вазьмі лутавыя дзяжкi І зматай у верч І памачы. Буду плесьці лапці. Шкураты Браг.
ЛУ'ТКА ж. Вушак (у дзвярах i вокнах). Згніла лутка ў вакне. Сяляўшчына Рас. Пыставіў луткі, а ў луткі ўбіў крукі i прыставіў дзьверы ў хаці. Ваўкавічы Тал.
ЛУ'ТЧАЙ прысл. Лепш. Мне цяпер у калхозі лутчай жывецца, чым раней жылосі. Моханава В.-Дзв.
ЛУ'ЦЦЕ (лутье) н. зборн. Ліпавае лыка. Нарэзаў лутья пук i буду плесці лапці. Бастынь Лун.
ЛУЧАГНА ж. Лагчына. Між поля нізкіе лучаіны, мы зовэм гай.. Бастынь Лун.
ЛУЧА'Й м. Дзірка ў верхнім камені жорнаў для засыпкі збож,жа. Па верхнім камяні пасярэдзіні выдалолін лучай, сыплюць зерня. Навасёлкі Свісл.
ЛУЧНІ'К м. Падстаўка для лучыпы. Зажыгають лучыну i ўтыкають ее ў лучнік. Бастынь Лун.
ЛУЧО'КI м. Палатно, нацягнутае на паўкруг i прымацаванае да касся для адкідвання аўса, ячменю. Привяжу да косы лучок г пойду касщь авёс. Моханава В.-Дзв
Дадатковыя словы
выдалблін, курам, лузанкт, лузканец, лунка, лупасщ, лупля, луповка, лупоука, луцце, сйцу
27 👁