чатырохвугольнае палена, якое кладзецца ўпоперак саней для перевози доўгага бярвення. Зьдзелаў дубовую лісіцу на сані, паеду на рум бярвення вазіць. Філіпова В.-Дзв. Палажы ны сані лісіцу i паедзім броўны вазіць, а бес лісіцы сані пылымаюцца. Сяляўшчына Рас. 3. Кіёк, адзін канец якога ўсаджан у дзірку навоя i не дае мавою круціцца. Адпусці лісіцу ў заднім навоі. Моханава В.-Дзв. 4. Клінападобны папярочны драўляны брусок для змацоўвання дзвярных дошак. Вазьмі лісіцу i зажмі дошкі дзьвярныя. Сяляўшчына Рас. ЛІСЦГНКА ж. Ліст капусты. Лилалііла зялёную лісьцінку ат кычына капусты. Моханава В.-Дзв. ЛІТЭ'РКА ж. Драўлчнае кольца, якім замацоўваюць шпульку на рагатцы ў калаўроце. Вазьмі каршун, надзень на каршун шпульку i закруці літэркай. Мнюхі Міёр. На літэрку i шпулю ныдзіваюць шнуркі. Якубова Рас. ЛІШ А'ЦЬ (ліша'ть) незак. Кастрыраваць, пакладаць. Трэбо позваті вэнгэра, хай лішает кнура. Азарычы Пін. ЛГШ ТВА ж. Папярочная жэрдка ў плоде. У плоці да слупа прыбіваяцца ліштва, а да ліштвы прыбіваюць тын. Навасёлкі Свісл. ЛОБ (лоп) м. Франтов. Лоб з оконычком у хаты. Ужэ поставылі лоба в хаты. Горек Бяроз. Дошкамі забіў у концы хаты лоп. Моханава В.-Дзв. Л О ТВІСК А (льРгвіско) н. Логава. Боек ходіть на добычу, вовчыца сідіть у лыгвіску. Бастынь Лун. ЛО'Ж КА (ло'шка) ж. Дошчачка з дзірачкамі, якая прыстасоўваецца пры снаванні, каб ніткі асновы лажыліся роўна, не блыталіся i не рэзалі руку. У лошцы ёсць дзьве дзірачкі, у гэты дзірачкі ўводзюцца дзьве ніткі, i снуюць кроены. Касталомава В.-Дзв. ЛО'КАЦЬ (ло'кыть) м. Мера даўжыні (прыблізна 0,5 м). Локыть — мера ў дліну: пыворшы'на. Бастынь Лун. ЛО'КЕЦЬ м. Локаць. Баліць локець, сільно забіла а б дзьверы. Тульгавічы Хойп. ЛО'МАЦЬ м. Вя.лікі кавалак хлеба. Уго, які балыиы ломаць адлымаў хлеба, ці ты яго з'ясі? Вадва В.-Дзв. ЛО'ПАТ м. Дошчачка з дзірачкай, куды памяшчаецца верхні канец млёна. Млён устаўляюць у жураўку, а другі канец млёна ўстаўляюць у лопат, які прымацаван да сцяны. Навасёлкі Свісл. ЛО'ПАТКА (ло'потка) ж. Пахрустванне ў суставах нагі. Ідэ баба, а в нозе лопотка лопоет. Лопотку увогнала. Горек Бяроз. ЛО'ПАУКА ж. Няроўнасці на палатне касы. Біў касу i набіў лопаўку. Даўгабор'е Рас. Адбіваў-адбіваў касу i зрабіў лопаўку ij касе. Булыніна Рас. ЛУ'БІНІСКА (лу'бініско) н. Поле, дзе рос лубін. По лубініску посею жыто. Бастынь Лун. ЛУ'БКА (лу'пка) ж. Сявенька. Лубку плелі з коры ліпы, насыпалі ў лубку жыта i сеелі. Бастынь Лун. Лупку плялі с саломы i перапліталі лазой. 3 лупкі сеілі жыта, авёс, ячмень. Моханава В.-Дзв. ЛУБО'К м. 1. Жалабок, які ўстаўляецца ў прасвідраваную ў бярозе дзірку для сцёку соку. Засек бярозку i ўставіў лубок, кап сок цёк у вядро. Вароніна Рас. 2. Прылада для катания яец на вялікдзень. Моханава В.-Дзв
Дадатковыя словы
даўгаборе, зясі, лйлалііла, лож, лопатка, лопаука, лошка, лубка, лубініска, лубініско, лупка, лішать, пыворшына
7 👁