ЛА'ХАЦЬ незак. асудж. Шукаць. Што ты тут лахаіш? Паглядзі, можа твой кулёк на лаві ляжыць, а не лахай, дзе ні пупала. Моханава В.-Дзв.
ЛАХАЧЫ' (лохачэ', лохочэ') толькі мн. Буякі. Пошла ў лес і нызбірала лохачэў. Горск Бяроз. У доліні по мшкэх ростут лохочэ. Азарычы Пін.
ЛАХІ'ННІК м. Дурнічнік. Оля', тудака багато лахінніку. Навасёлкі Свісл.
ЛАХІ'НЫ толькі мн. Буякі. Ідземо, тамака многа лахінніку і велькія лахіны. Навасёлкі Свісл.
ЛАХО'НІКІ мн. Булачкі з бульбы і грэцкай мукі. Мамо, напечы заўтро лахонікоў з картоплі і грэцкой мукі. Лахонікі робяць так: варуць картоплі нелупленые, потым лупляць і тоўкуць у ступі і прыбаўляюць грэцкой мукі, а потым качаюць і пякуць. От вам і лахонікі смачные. Бобрыкі Петр.
ЛА'ХТА ж. асудж. Балбатлівая жанчына. Лахта ты, толькі бегаіш і лапочыш языком, як сыбака хвастом. Касталомава В.-Дзв.
ЛАЧЧА'НЕ н. Посцілка, у якой утком з'яўляюцца вузкія палоскі з рыззя. С плаццюв старэх лаччане намнога тыплэй. Дзмітравічы Кам.
ЛАША'К (лоша'к) м. Грузд. Лошакі ростуть на поросле, де лошак росте ў хвэйніку. Бастынь Лун.
ЛАШЧАВІ'НА (лошчаві'на) ж. Старое рэчышча. Лошчавіна высохла, а была рэчка. Бастынь Лун.
ЛАШЫ'ЦКА ж. Маладая жаробачка. Мая лашыцка пародзістая. Філіпова В.-Дзв.
ЛЕ'ЗВІЕ (ле'зьвіе) н. Лязо. Удараў у камень лезьвіем і зьдзелаў шчэрбіну у лезьвіі, нельга касіць. Барыскі Лаг.
ЛЕ'ЗІВА н. Вяроўка і кола, пры дапамозе якіх пчаляры падымаюць калоду пчол на дрэва. Зробіў лезіва, а тэпэр надо поставіть колоду пчол на хвэйку. Бастынь Лун.
ЛЕКАЦЕ'ЦЬ (лекотэ'ты) незак. Трэсціся, калаціцца. Вон лекотыт, чы чохля, чы змэрз, нэ вэду. Горск Бяроз.
ЛЕ'НІВА (ле'ніво, ле'ныво) н. Шкура вужакі, скінутая ў час ліняння. Змэя з сэбэ спускае леніво. Леніво прыкладаецца до тэла, колі чэловек зогоніт шчэпку ў нагу чы руку. Азарычы Пін. От ляжыць леніво, вулініласа ужэ гадзіна. Гадзюка лізмае, покідае свое леніво. Бобрыкі Петр. Гуж покынув своё леныво. Горск Бяроз.
ЛЕСАПАЛО'М (лесополо'м) м. Буралом. После буры ў лесі много лесополома. Бастынь Лун.
ЛЕ'СКА ж. Клінападобны папярочны драўляны брусок для змацоўвання дзвярных дошак. З боку доскы выбрав чэтвэрть і з другэй доскы чэтвэрть і тоды золожыв леску — так робят тэплые двэры. Горск Бяроз.
ЛЕСНІКІ' мн. Дзікія яблыкі. Яблыкі з дзікай яблыні. На леснічысі было многа леснікоў сёліта і мы пасыпалі іх на хату, а зімой будзім есці. Моханава В.-Дзв.
ЛЕ'СНІЦА (ле'сьніца) ж. Драбіны. Лесьніца лесьці на гару. Стайкі Барыс. Пыстаў лесьніцу, палезу ны хату. Моханава В.-Дзв.
ЛЕСНІЧЫ'ХА (лесьнічы'ха) ж. Дзікая яблыня. У міне ў гумне расьцець лесьнічыха і на ёй многа леснікоў. Моханава В.-Дзв.
ЛЕ'СТА (ле'сто) прысл. Гразка. Дужо лесто, дарога — не праехаць. Конь замучыўся, дужо лесто. Навасёлкі Свісл.
76 👁