КУБЛО н. Гняздо. Птушка леціць ік кублу. Тульгавічы Хойн.
КУВАЦЬ незак. Кукаваць. У лесі кувае заўзюлька. Навасёлкі Свісл.
КУГАЧ м. Пугач. Кугач — большая пташка, як добрый кабач. Бастынь Лун.
КУГІКАЦЬ незак. Пішчаць. Парасята кугікаюць, есці хочуць. Бастынь Лун.
КУДАКАЦЬ незак. Кудахтаць. Кура кудакае, мусіць знесла яйцо. Бобрыкі Петр.
КУДЗЕЛЬНІК м. Пачассе. Із кудзельніку наткала просьцілак. Бобрыкі Петр.
КУДЗЕЛЬНІЦА ж. Папрадуха. На вечар прышлі кудзельніцы прасці. Міратычы Кар. Раней кудзельніцы збіраліся куды-небудзь у адну хату і пралі цэлы дзень і ноч. Старае Сяло Зэльв.
КУДЗЕЛЬНІШЧА (кудэльнішчэ) н. Дэталь у прасніцы, да якой прывязваецца кудзеля. У потэсі е кудзельнішчэ, до кудзельнішча мотузом привязываем кудэлю і продэмо. Азарычы Пін.
КУДЗЕЛЬЧЫНА ж. Зрэб'е. Абдзірала на драчку, у руках у мяне астаўся кужаль, а што абдзерла — кудзельчына завецца. Ваўкавічы Тал.
КУДЗЯЛІ (кудэле) мн. Кудзеля. Вэрэтэном потрэсла кудэле і покрутыла кудэле ў кудэлю. Горск Бяроз.
КУДОСЫ мн. Доўгае пер'е ў хвасце пеўня. Кудосы ў пеўня ў хвосьце хорошые. Бобрыкі Петр.
КУДРАВЫЙ (кудравуй) прым. Кучаравы. От ён кудравуй, ак баран. Бобрыкі Петр.
КУЖОЎНЫ прым. Кужэльны. Выткала кужоўноё палатно. Навасёлкі Свісл.
КУЗЕНЕЧКА ж. Каробачка з бяросты для ягад. Набрала кузенечку пазёмак і пашла дамоў. Бобрыкі Петр.
КУЗЕНКА ж. Тое, што і кузенечка. Кузенку робілі з бэрэста пастухі і бралі ягады ў кузенку. Бастынь Лун.
КУЗЕНЬКА ж. Тое, што і кузенечка. Надрала бэрэсты і зробіла кузеньку, буду собірать ягоды. Бастынь Лун.
КУЗІКА ж. Кармавая караняплодная расліна — гібрыд бручкі з турнепсам. Кузіка такая, як і каліка, лісця такоя, а ўкус другій: кузіка белая, а каліка жоўтая. Вароніна Рас.
КУЗЛЫ мн. Адходы пры прадзенні кудзелі. Дужа дрэнна пачасала кудзелю, адны кузлы. Парфянова Докш.
КУЗНЯ ж. Тое, што і кузенечка. Набэру ў кузню ягод і іду домой, а мэнэ дэты судожают, бо я нэсу ў кузні ягоды. Горск Бяроз.
КУЗЮ-КУЗЮ-КУЗЮ выкл. Ужываецца, калі падзываюць авечак. Казлы Міёр., Міратычы, Сімакава Кар.
КУЗЮЛІ толькі мн. Калыска, якую жанчыны насілі на поле ў час жніва. Бабы насілі на поля кузюлі і туды клалі рабёнка, калі ён спаў. Сяляўшчына Рас.
КУКЛА ж. Соска (самаробная). Зробіла куклу з хлеба і цукру і дала ў рот дітяті; пацмокала і заснула. Бастынь Лун. Зробэмо з хлеба і цукру куклу і дамо куклу сцаці дітяті, коб нэ крычало. Азарычы Пін.
КУКЛА ж. Звязка счэсанага і сплеценага лёну. Пачэсаны лён, жмені скручваюць у куклу. 10 жменяў лёну — адна кукла. Мнюхі Міёр. У куклі дзесяць жменяў чэсанага лёну. Казлы Міёр.
79 👁