АГІЛЬ выкл. Ужываецца, калі адганяюць гусей. Агіль атселя! Барыскі Лаг. Агіль, пашлі! Моханава В.-Дзв. Агіль, куды вы! Мнюхі Міёр. АГІЛЯ выкл. Тое, што і агіль. Моханава В.-Дзв. АГЛАБІНА ж. Аглобля. Паламалася аглабіна, ды яшчэ ў дарозі. Клямар прыбіты да аглабіны, на які адзяваюць атосы. Міратычы Кар. АГЛАБНЯ ж. Тое, што і аглабіна. Я сабе зрабіў добрую бярозавую аглабню. Барыскі Лаг. АГЛАДКА ж. Аладка. Купыла вэртяжку, кэб було у чом колотыты огладкы. Горск Бяроз. АГЛЕДЗЕЦЬ зак. Угледзець. Схывала добра грошы, не, іна ш агледзела і ўзіла. Моханава В.-Дзв. АГЛОБНЯ ж. Тое, што і аглабіна. Отэсные зубкы прыбываемо Оо аглобні. Горск Бяроз. Паламалася аглобня, трэба зрабіць новую. Заазер'е Віл. Я яшчэ летам загатовіў аглобні ў возі. Стайкі Барыс. АГНЕВІСКА (огнёвыско) н. Вогнішча. Пастухи разложылі огнёвыско. Горск Бяроз. АГНІСКА н. Тое, што і агнёвіска. Пастушкі кінулі агніска, трэба патушыць. Паляцкішкі Вор. АГНОЕК (огноек) м. Гніляк. Добрэ була дэрэвына, лэжала покы зогныла, і лэжыт огноек. Горск Бяроз. АГНЯВІСКА н. Пажарышча. Хата згарэла, а засталося толькі агнявіска. Паляцкішкі Вор. АГРЫЗАК (огрызок) м. Кавалачак бульбіны, які застаецца пасля здзірання яе на тарцы. Во добрэ дэрэ бульбу, шчо і огрызков нэма. Паплавы Бяроз. Драла на тарку бульбу, а агрызкі кідала ў рашку. Калюга Лаг. АГРЭБАЦЬ (огрэбаць) незак. Папраўляць бульбу пасля абганяння. Картоплі обогнаў, а цепер трэбо іці огрэбаць. Бобрыкі Петр. АДАПХНУЦЦА зак. Расплаціцца, разлічыцца з вялікімі цяжкасцямі. Пазыч у яго грошы, дык тады і не адапхнесся і каровай. Моханава В.-Дзв. АДАРОБКА (адаропка) ж. Прыстасаванне, на якое матаюць ніткі. Адаропка робіцца с кары. На адаропку мытаім прадзіныя ніткі. Якубова Рас. Раней ніткі мыталі юрком на адаропку. Вароніна Рас. Пачынак бальшый, і яго мыталі на адаропку. Сяляўшчына Рас. АДБІРАЦЬ незак. Выразаць пазы. Адборнікам адбіраюць чэцьверць на раму, на дзьверы. Шкураты Браг. АДБІЎКА ж. Перагародка. Адбілі адбіўку на кухні. Ністанішкі Смарг. АДБРОДЗІЦЬ (одбродыты) зак. Адбрадзіць. Трэбо ногамы одбродыты, а тоды косыты, кэб чужого нэ зохвотыты. Горск Бяроз. АДВАРОТКА I ж. Лішак асновы ў шырыну пры накіданні ў ніты і бёрда, які ідзе назад. Пераснавала кросны, бёрда дванаццаць пасмаў, а я наснавала трынаццаць, вот і ідзе адваротка назад. Жахавічы Маз. АДВАРОТКА II ж. Борт пінжака. Зрабіў у піджаку адвароткі няроўныя, адна адваротка большая, а другая меншая. Шкураты Браг. АДВЕДКІ (атветкі) толькі мн. Адведзіны. Хведараха радзіла сына, заўтра пайду ў атветкі. Моханава В.-Дзв. АДВОНА (атвона) прысл. Някрута. Прадзі кужаль атвона, а не крута. Сяляўшчына Рас.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
127 👁