КРУЦЁЛКА ж. Невялікая дзеравяная дошчачка, пры дапамозе якой закрываюць дзверы і вароты. Трэба зрабіць круцёлку к дзьвірам, а то дзьверы нельга закрыць. Моханава В.-Дзв.
КРУЦЁЛКА ж. Звязка счэсанага і сплеценага лёну. У круцёлку лажылі шэсць жмень апчосанага лёну. Ваўкавічы Тал.
КРУЦІЦЬ незак. Матаць на клубок. Ніткі на клубок буду круціць. Паляцкішкі Вор.
КРУЦЦЕ (крутье) н. Крукі. Трэбо ў вушакі забіть крутье. Бастынь Лун.
КРУЦЯЛІ (крутэле) мн. Сукараткі. Не умела прасці і накруціла крутэле. Бастынь Лун.
КРУЦЯЛІ мн. Скручаная салома для прывязвання паплёту да крокваў. Трайчаке да поўзя прывязваюць круцялямі. Круцяле робяць с саломы. Вострава Маст.
КРУЧКА ж. Бручка. На лясе расцець моргва, а па бакох кручка. Ністанішкі Смарг.
КРУЧОК м. Мера вадкасці на 100 грам. Бастынь Лун., Моханава В.-Дзв.
КРЫВУЛІ толькі мн. Дзве тоўстыя жэрдкі, якія кладуцца на воз пры перавозцы доўгага бярвення. Налажы на воза крывулі, паедзям за бярвеннем. Крывулі накладаюць тады, калі трэба вазіць доўгае бярвення або жэрткі. Навасёлкі Свісл.
КРЫВУЛІ толькі мн. Калёсы для вывазкі доўгага лесу. Запрагі каня ў крывулі і паедзям прывязём бярвення на хату. Навасёлкі Свісл.
КРЫВЯНКА ж. Каўбаса з крыві, тлушчу і грэцкіх круп. Закалолі пырсюка, выпусцілі кроў, у кроў усыпала грэцкіх круп і ныпікла крывянак. Моханава В.-Дзв.
КРЫЖАК м. Часовая ўкладка ячменю на полі. Ячмень ставілі ў крыжакі, а крыжак накрывалі крышкай. Ваўкавічы Тал.
КРЫЖОВІНА ж. Паясніца. Баліць мая крыжовіна, нада ехаць да доктара. Міратычы Кар.
КРЫЖОЎКА ж. Скрыжаванне дарог. Надо перайсці крыжоўку, а там павернім налево. Навасёлкі Свісл. Вот ідзі гэтай дарогай, а там будзе дарога крыжоўка, і ідзі после направа. Паляцкішкі Вор.
КРЫЖЫ мн. Палка з кружком на канцы для збівання масла. Памыла крыжы і бойку, пыставіла, хай сохнуць. Моханава В.-Дзв.
КРЫЖЫК м. Тое, што і крыжак. Злажы снапы ячменю ў крыжык. Барыскі Лаг.
КРЫКЕЎКА ж. Папярочная планачка на дзяржанні ў лапаце. Асадзі лапату і на чарашок зрабі крыкеўку, кап лепей дзяржаць было. Міратычы Кар.
КРЫЛЫ толькі мн. Жабры. Якія велькія крылы ў шчупака. Міратычы Кар.
КРЫНІЦА ж. Ямачка каля пупавіны, па якой узнаюць карову, добрая на малако ці не. Крыніца пуд чэрэвом ля пупа у корову. Колі добрая, глубокая крыніца, то добрая корова на молоко. Бобрыкі Петр.
КРЫПАНІЦА ж. Сяннік. Нада зрэб'я пыпрасці і выткаць крыпаніцу і ныкрыпаць саломай, штоп було на чым спаць. Якубова Рас. Пайду вытрысаць крыпаніцу ды ныкрыпаю крыпаніцу саломай. Вазьмі свежага сена і ныкрыпай крыпаніцу. Сяляўшчына Рас.
76 👁