Старонка 82
◀ / 210 ▶
КІШКА ж. Хамуціна. Трэба пачыніць кішку ў хамуце. Моханава В.-Дзв. Кішка ў хамуце прамацоўваяцца да кляшчэй. На кішку і клешчы с-пат споду і зверху накладаяцца лямяц. Навасёлкі Свісл. КЛАД (клат) м. Штабель дроў. Пасек бярозавыя дровы і злажыў у клат. Моханава В.-Дзв. КЛАДЗЬ (клаць) ж. Жардзіна, якая кладзецца паверх крокваў на страсе. Паставіў крокву і палажыў кладзь наверх на крокву. Жахавічы Маз. 2. Папярочнае бервяно пад падлогай. Паклаў кладзі, а цяпер буду масціць мост. Клаць у масту згніла. Ваўкавічы Тал. КЛАСЦІ (кластэ) незак. Надзяваць. Вын кладзе сорочку сыбэ. Дзмітравічы Кам. Гальку кладуць пат спадніцу. Калісь клалі на сябе станіка і гальку. Навасёлкі Свісл. КЛАЧОК м. Адходы пры прадзенні воўны. Дрэнна счэсана воўна, адны клачкі. Упрала клачок, нітка стала няроўная. Клачкі нада выкідваць. Сяляўшчына Рас. КЛЕВАЦЬ незак. Слаба, чуць-чуць ліпець. Ён чуць-чуць клеваіць, мусіць скора памрэць. Моханава В.-Дзв. КЛЁВЯРЫШЧА н. Канюшынішча. Клевер скасілі, засталося клевярышча. Шкураты Браг. КЛЕНЦ (клэнц) м. Клятва. Шчо его клэнц, ён ето нэ зробыт, а дае клэнц. Горск Бяроз. КЛЕПАЛА (клепало) н. Няроўнасці на палатне касы. Не ўмеў клепаті косу і зробыў клепало. Бастынь Лун. КЛЕПНЯ ж. Лапа. Кошка склала свое клепні і спіць, а одной клепней ворочае. Бобрыкі Петр. КЛЕШНІ мн. Ніты (у кроснах). Навіла кросна, укынула ў клешні аснову і выткала ў штыры клешні чыноватного полотна. Горск Бяроз. КЛЕШНЯ ж. Калоша ў штанах. Пашыла ў ганавіцах шырокія клешні. Вострава Маст. КЛІНБ м. Маленькая палачка, пры дапамозе якой вяжуць снапы. Пашла баба жыто жаты і зобыла клінба взяты, і нэ було чым снопы вэзаты. Горск Бяроз. КЛІНДАТЫЙ прым. Клышаногі. Пашоў кліндатый, колені ў сэрэдыну, а ногі ўрось. Бастынь Лун. КЛІНОК м. Запатылак. Надзень баночку і забі клінка, коб не спадовала коса з косья. Бобрыкі Петр. КЛІЦВІНА ж. Цвікля. У штанах у кятурцы ўшыта кліцвіна. Якубова Рас. КЛОПАТ (клопот) м. Дошчачка з дзірачкай, куды памяшчаецца верхні канец млёна. Прыколотіў клопот і ўдеў млён у клопот. Бастынь Лун. КЛОПАЦЬ незак. Квактаць. Курыца хоча садзіцца на яйцы і клопая, трэбо прывязаць. Курыца пачала клопаць, надо пасадзіць пад рэшата. Навасёлкі Свісл. КЛОХКАЦЬ незак. Тое, што і клопаць. Курыца клохкаіць, нада садзіць на яйцы. Моханава В.-Дзв. КЛУМЛЯ ж. Ручная рыбалоўная снасць з сеткі, нацягнутай паміж двума кійкамі (ловяць у яе двое). Пачыніў клумлю, пойдзім рыбу лавіць. Жахавічы Маз. КЛЫК м. Жмут. Узяў клык сена пат паху. Я клык кудзелі спрала. Міратычы Кар.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 210 ▶