Старонка 81
◀ / 210 ▶
КІВІНЯ ж. Качарга. У камешніку стаяць:ківіня, ёмка і вілкі. Бобрыкі Петр. КІЁЎКА ж. Кукурузны пачатак. Смашная кіёўка. Я прынёс кіёўкі, звары, мама. Брусы Мядз. КІЗОК м. Столь з жэрдак у хляве. Прывёз вэз тонкіх жэрдок, трэбо зробіті ў хлеві кізок. Бастынь Лун. КІЛАВАТЫЙ (кіловатый) прым. Пра капусту з нарастамі на карэнні. Уся капуста кіловата, ні знаю чэму. Бастынь Лун. КІЛАТЫ прым. Тое, што і кілаватый. Капуста ўся кілатая да аднаго кычына, дык бурыкам адсадзіла. Сяляўшчына Рас. КІЛУН м. Кныр. Мнюхі Міёр. КІНОШЧЫК м. Кінамеханік. Кіношчык прыехэў, будэ кіно. Бастынь Лун. КІПЯТАК м. Вар. Кіпятак добра кіпіць, можна заліваць кросны. Міратычы Кар. Дастань мне кіпятак, я буду блашчыц абварваць. Навасёлкі Свісл. КІРЗАК м. Гірса. Поле нізкае, а я посееў жыто. Жыта не выросло, а вырос одын кірзак. Бастынь Лун. КІРНАТЫЙ прым. Невысокі. Вэн кірнатый, небольшого росту. Бастынь Лун. КІРНОЗ м. Тое, што і кілун. Бастынь Лун. КІРСА ж. Ачышчаная ад шэрсці вузкая палоска аўчыны, якая служыць пракладкай пры сшыванні аўчын. Кірса — ета вузкая полоска, оскоблена от шэрсті, і ее кладуть по сэрэдыні, колі сшывають овчынкі. Бастынь Лун. КІРСА ж. Тое, што і кірзак. Кірсаростэ, дэ мокрэ поле. Кірса ростэ у жыті. Бастынь Лун. Трэбо жыто змыті, ото мнэго кірсы. Азарычы Пін. КІСЛАТЫ прым. Плаксівы. Дужо кіслаты ўрадзіўсё, усё плача і плача. Міратычы Кар. КІСЛІЦА ж. Шчаўе. Назбірала кісьліцы і буду варыць боршч. Сяляўшчына Рас. КІСЛУХА ж. Страва з рошчыны і бульбы. Нацёрла бульбы, перамяшала скіслой рашчынай і наварыла на абет кіслухі, будзем есці с салоткім малаком. Міратычы Кар. КІСЛЯ ж. Закваска. Смашнай кіслю пахніць, будзіць добрый хлеп. Ваўкавічы Тал. КІСЛЯК м. Сыракваша. Мамо, налій мне ў міску кісляку. Жахавічы Маз. На, сынок, вупі кісляку. Тульгавічы Хойн. КІСЦЕ н. зборн. Махры. С кісцям хустка, настольнік с кісцям. Вароніна Рас. КІСЬ-КІСЬ-КІСЬ выкл. Ужываецца, калі падзываюць ката. Моханава В.-Дзв. КІТА ж. Вязка (бобу). Адна кіта бобу дужа тоўстая звізалася. Моханава В.-Дзв. Кіта бобу. Манякова Міёр. Сухая кіта бобу. Шастакі Шчуч. КІТКА ж. Тое, што і кіта. Пыжала боп і пывізала ў кіткі. Моханава В.-Дзв. Кітка бобу, вазьмі кітку і пастаў у банку. Барыскі Лаг. Лён пыднялі, пывізалі ў кіткі і пыставілі ў раткі. Ваўкавічы Тал. КІЧКА ж. Смаляны корч. Паехаў кічкі капаць, на вураб і накапаў цэлый воз. Шкураты Браг. КІЧКА (кычка) ж. Саламяная пракладка ў хамуце. Узяў соломы обтягнув шкурою, кычку до хомута зробыв. Горск Бяроз.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 210 ▶