КАНОПЛІШЧА н. Канаплянішча. Сып бульбу на канопліШча. Ністанішкі Смарг. КАНТАР м. Фартух. Завіжэтэ кантара. Дзмітравічы Кам. КАНУРКІ толькі мн. Карункі. Прышыла к простані кануркі. Ваўкавічы Тал. КАНЦЫ толькі мн. Ніткі асновы, якія застаюцца на канцы недатканага палатна. Выткала кросны, адрэзала палатно, і асталіся толькі канцы. Паляцкішкі Вор. Чаму ты пакінула такія даўгія канцы, нада было яшчэ ткаць. Моханава В.-Дзв. КАНЬ ж. Перагародка. Хата була большая, і я адбіў кань, тэпэрэ две хаті у мэнэ. Бастынь Лун. КАПА ж. Скураное пакрыццё хамута. Купіў скуры на капу і пакрыю хамут. Моханава В.-Дзв. У хамуце на кішку і лямяц накладаяцца кожаная капа. Навасёлкі Свісл. КАПАНІЦА ж. Матыка. Каваль добрую капаніцу зрабіў, сама капае. Стрэшын Жлоб. КАПАННІК м. Землякоп. Узяў капанніка, кап ён выкапаў ямкі на фундамент. Ністанішкі Смарг. КАПАННІЦА (капаніца) ж. Жанчына, якую нанялі капаць бульбу. Ну і капаніца з яе. За дзень чатыры баразны бульбы выкапала. Ністанішкі Смарг. КАПАРАЛКА (кыпыралка) ж. Матыка. Узіла кыпыралку і пышла бульбу кыпаць. Якубова Рас. КАПАЧКА ж. Матыка. Капачкай драсуім картоплі. Шкураты Браг. КАПЕЖ м. Лядзяш. Капежы позомерзалі на стросе і вісяць. Бобрыкі Петр. КАПЕЛЬ (капэль) м. Вадасцёк. Постав вэдро пыд капэль, хай воды натэчэ. Бастынь Лун. КАПЕЛЬ (копэль) м. Гразкае балота. Нэ гоны коровы у копэль, а то увязнут. Горск Бяроз. КАПЕЦ (копэц) м. Мурашнік. Мурашкі нагорнулі копца і гэ задручковалі хорошэ. Добры копэц мурашок. Бастынь Лун. КАПЁШКА м. Капа (сена). Капёшку растрэсла сена. Моханава В.-Дзв. КАПІЦА ж. Прывязка для прымацоўвання біча да цапільна. Капіцай прывязваюць біч ік цапільну. Шкураты Браг. КАПІЦЬ незак. Складаць сена ў копы. Стасю, пойдзем на балота капіць сена. Навасёлкі Свісл. КАПКА ж. Ямка ў печы. Заграбла вуголле ў капку і засланіла печ. Заазер'е Віл. КАПКАС (копкас) м. Каблук. Одорвавса у чоботу копкас, пойду пыдлажу. Азарычы Пін. КАПЛУН м. Цура. Наліла воды, пасаліла яе, накрышыла хлеба, цыбулі і заправіла алеям. Вот гэта я і зрабіла каплун. Шкураты Браг. Узяты воды, посолодыты чы посоліты, накрышыты хлеба і будэ каплун смачный. Горск Бяроз. КАПНІСКА (копніско) н. Месца, дзе была капа. Копіцю забралі, остолосо копніско. Азарычы Пін. КАПНІЦЬ (копнэтэ) незак. Тое, што і капіць. Я буду копнэтэ сыно. Дзмітравічы Кам. КАПТАН м. Блузка. Набрала тавару і пашыла сабе каптан. Міратычы Кар. Хорошого каптана пошыла. Бобрыкі Петр.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁