Беларускае дыялектнае слова (1975). Л. Ф. Шаталава

 ◀  / 210  ▶ 
камлі. Моханава В.-Дзв. Снапы цяшкія, макавушкі, высахлі, a камлі сырыя. Ваўкавічы Тал. KAME'P. (комэ'р) м. Каўнер. Помыла коротыша i прышыла комэра. Бастынь Лун. KA'MEPA ж. Дзірка ў верхнім камені жорнаў для засыпкі збожжа. Засыпай у камеру жыта i круці ручку у жорнах. Барыскі Лаг. КАМ Е'Ш Ш К м. Качарэжнік. Каменя стаіць у камешніку. Карабаўшчына Бабр. У камешніку стаяць: камяня, ёмка i вілкі. Бобрыкі Петр. КАМ Ш О'К м. Выступ на коміне. Спічкі ляжаць на камінку', Моханава В.-Дзв. КАМЛ'УК м. Восілка ў кашалі. У кошыку паламаўсё камлук. Навасёлкі Свісл. КАМО'УНІК м. Ажыннік. У нас многа камоўніку, а на камоўніку аш чорна-чорна камоў. Ністанішкі Смарг. КАМО'ЧКІ мн. Адходы пры прадзенні кудзелі. Дужа плохая кудзеля, нельга прасці, много камочкаў. Ністанішкі Смарг. КАМО'ЧНІК м. Toe, што i камоўнік. У лясох на камочніку многа камоў. Ністанішкі Смарг. КАМШ ТО'ЛІЦЦА незак. Гуляць. Кошка лежыць, a кацёнак камштоліцца коло кошкі. Бобрыкі Петр. КАМЬІ' I мн. Ажына. Мы хадзілі ў камы, а як многа камоў у лесі. Я назбірала аш тры літры камоў. Камы спелыя, аш чорныя. Ністанішкі Смарг. КАМ Ы ' II мн. Бульбяная каша, часам з гарохам, бобам. На вячэру зварыла бульбу i натаўкла з бульбы камоў. Навасёлкі Свісл. КАМЯ'К (комя'к) м. Тое, што i камы II. Маму, зрабеце камяка з бульбы. Навасёлкі Свісл. Зворыла булбу, зняла прыгаркі i натоўкла комэкэў, а тэпэра буду есьці. Бастынь Лун. КАМЯНЯ' (каменя') ж. Качарга. Каменя жар загрэбаць„ Зламаласа каменя І нема чым жару загрэбці. Жахавічы Маз. Камяня ставіцца ў камешніку. Карабаўшчына Бабр. КАНАДРЫ 'СТА (конодры'ста) ж. Пралеска. Конодрыста ростэ по борэх. Бастынь Лун. КАНАПЛЯ'НІСКА (канапля'ніско) н. КанапЛянішча. Вырвалі каноплі i засталосё канапляніско. Міратычы Кар. КАНАПЛЯ'НКА (конопля'нка) ж. Вялікая цёплая хустка. Купила собе хустку коноплянку з большымі клеткамі. Бобрыкі Петр. Мама, дай мне канаплянку зав'язаць. Шкураты Браг. КАНАПУ'ШКІ (конопушкі') мн. Вяснушкі. Якіе ў ёго.конопушкі. Азарычы Пін. КАНАПЯ'ТЫ Й (конопя'тый) прым. Рабы. Вэн дужэ конопятый. Уся морда у конопушкэх. Азарычы Пін. КАНВА'ЛІЯ ж. Ландыш. Канвалія дужа добра ад сэрца, трэба яе сабраць. Канвалія росте по лугох. Навасёлкі Свісл. КАНВІ'ЛЬ м. Гатунак яблык (ружавата-жоўты). Канвіль — смачны яблык. Моханава В.-Дзв. КАНДЖ У'К м. Вяровачная частка пугі. Да пужална прывезаў канджук. Бастынь Лун. КАНЁК м. 1. Стык двухсхільнай страхі. Канёк крышы задзелавалі саломай у саламянай страсе. Барыскі Лаг. Узлес ны самый канёк страхі чысьціць комін. Якубова Рас. 2. Дзве збітыя дошкі, якія кладуць на стык страхі. Збыв конька з досок І положыв на вэрх, а у соломэнэй стрэсэ то мы называемо хыб. Горек Бяроз
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

kamep, kamepa, завязаць, камоунік, камочкі, канаплянка, канапляніска, канапушкі, канапяты, комяк, коноплянка
10 👁
 ◀  / 210  ▶