Старонка 73
◀ / 210 ▶
камлі. Моханава В.-Дзв. Снапы цяшкія, макавушкі высахлі, а камлі сырыя. Ваўкавічы Тал. КАМЕР (комэр) м. Каўнер. Пошыла коротыша і прышыла комэра. Бастынь Лун. КАМЕРА ж. Дзірка ў верхнім камені жорнаў для засыпкі збожжа. Засыпай у камеру жыта і круці ручку у жорнах. Барыскі Лаг. КАМЕШНІК м. Качарэжнік. Каменя стаіць у камешніку. Карабаўшчына Бабр. У камешніку стаяць: камяня, ёмка і вілкі. Бобрыкі Петр. КАМІНОК м. Выступ на коміне. Спічкі ляжаць на камінку. Моханава В.-Дзв. КАМЛУК м. Восілка ў кашалі. У кошыку паламаўсё камлук. Навасёлкі Свісл. КАМОЎНІК м. Ажыннік. У нас многа камоўніку, а на камоўніку аш чорна-чорна камоў. Ністанішкі Смарг. КАМОЧКІ мн. Адходы пры прадзенні кудзелі. Дужа плахая кудзеля, нельга прасці, много камочкаў. Ністанішкі Смарг. КАМОЧНІК м. Тое, што і камоўнік. У лясох на камочніку многа камоў. Ністанішкі Смарг. КАМШТОЛІЦЦА незак. Гуляць. Кошка лежыць, а кацёнак камштоліцца коло кошкі. Бобрыкі Петр. КАМЫ I мн. Ажына. Мы хадзілі ў камы, а як многа камоў у лесі. Я назбірала аш тры літры камоў. Камы спелыя, аш чорныя. Ністанішкі Смарг. КАМЫ II мн. Бульбяная каша, часам з гарохам, бобам. На вячэру зварыла бульбу і натаўкла з бульбы камоў. Навасёлкі Свісл. КАМЯК (комяк) м. Тое, што і камы II. Маму, зрабеце камяка з бульбы. Навасёлкі Свісл. Зворыла булбу, зняла прыгаркі і натоўкла комэкэў, а тэпэра буду есьці. Бастынь Лун. КАМЯНЯ (каменя) ж. Качарга. Каменя жар загрэбаць. Зламаласа каменя і нема чым жару загрэбці. Жахавічы Маз. Камяня ставіцца ў камешніку. Карабаўшчына Бабр. КАНАДРЫСТА (конодрыста) ж. Пралеска. Конодрыста ростэ по борэх. Бастынь Лун. КАНАПЛЯНІСКА (канапляніско) н. Канаплянішча. Вырвалі каноплі і засталосё канапляніско. Міратычы Кар. КАНАПЛЯНКА (коноплянка) ж. Вялікая цёплая хустка. Купіла собе хустку коноплянку з большымі клеткамі. Бобрыкі Петр. Мама, дай мне канаплянку зав'язаць. Шкураты Браг. КАНАПУШКІ (конопушкі) мн. Вяснушкі. Якіе ў ёго конопушкі. Азарычы Пін. КАНАПЯТЫЙ (конопятый) прым. Рабы. Вэн дужэ конопятый. Уся морда у конопушкэх. Азарычы Пін. КАНВАЛІЯ ж. Ландыш. Канвалія дужа добра ад сэрца, трэба яе сабраць. Канвалія росте по лугох. Навасёлкі Свісл. КАНВІЛЬ м. Гатунак яблык (ружавата-жоўты). Канвіль — смачны яблык. Моханава В.-Дзв. КАНДЖУК м. Вяровачная частка пугі. Да пужална прывезаў канджук. Бастынь Лун. КАНЁК м. 1. Стык двухсхільнай страхі. Канёк крышы задзелавалі саломай у саламянай страсе. Барыскі Лаг. Узлес ны самый канёк страхі чысьціць комін. Якубова Рас. 2. Дзве збітыя дошкі, якія кладуць на стык страхі. Збыв конька з досок і положыв на вэрх, а у соломэнэй стрэсэ то мы называемо хыб. Горск Бяроз
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
91 👁
◀ / 210 ▶