ЗДРОК м. Авадзень. У алешніку здракоў уйма, кароў здракі кусаюць, а яны гізуюць. Моханава В.-Дзв.
ЗДУЖАЦЦА зак. Засумаваць, замаркоціцца. Вам, начальніца, ні здужалосо па дому? Навасёлкі Свісл.
ЗДУМЛЯЦЬ незак. Выдумляць. Ена про ее нічого не здумляла. Бобрыкі Петр.
ЗДУХАВІНА (здуховіна) ж. Неўрадлівая глеба сівога колеру. Одна здухавіна, шчо ні посееш, нічого не росте. Бастынь Лун.
ЗЕВА (зево) н. Прамежак між верхнімі і ніжнімі ніткамі асновы, праз які праходзіць чаўнок. Одпусті основу, а то маленька зева і не пролазіць чоўнік. Бастынь Лун. Ніт ронае і получаецца зево. Бобрыкі Петр.
ЗЕЛЯНУХА (зеленуха) ж. Няспелы плод садавіны. Шчо ета за яблыкі — зеленуха. Бастынь Лун.
ЗІПУН м. Старадаўняя верхняя сялянская вопратка з самаробнага сукна. У майго дзеда быў зіпун, ён ужо збуглеў, дак я яго выкінула. Касталомава В.-Дзв.
ЗЛАДЗІЦЬ (зладіті) зак. Пашыць, справіць. Зладіла спадніцу ў ладочкі. Бастынь Лун.
ЗЛІВАК м. Вылівак. Курыца знесла сёнё злівак. Міратычы Кар.
ЗЛІПКІ мн. Сухія вырасткі па краях булкі хлеба. Ні ўдаўся мой сёнё хлеп, увесь са зліпкамі. Міратычы Кар.
ЗЛЫГАЦЬ зак. Сабраць. Усе яблыкі пад яблынай злыгалі ў кош. Міратычы Кар.
ЗМАДЫТАВАЦЬ зак. Прыдумаць; збудаваць. Ета ж я сама змадытавала сенцы ік хаці. Шкураты Браг.
ЗМЫЛКІ (змулкі) толькі мн. Мыльная вада, у якой мылі бялізну. Ты ў змулках памуй што-небудзь, а то такія змулкі шкода вуліваць. Тульгавічы Хойн. Змулкі не вылівай, а памуй мяшкі. Шкураты Браг.
ЗНАЙНІЦА ж. Левы бок тканіны. Купіла сабе краму і не знаю, дзе добрый бок, а дзе знайніца. Шкураты Браг.
ЗНАМЯ (знам'е) н. Радзімая пляма. У его на шэі знам'е. Дзмітравічы Кам.
ЗНАНКА ж. Выварат. Надзела спадніцу на знанку. Моханава В.-Дзв.
ЗНІЦЕЦЬ зак. Вырасці высокім, тонкім, кволым (пра сцяблы). Пасадзіла бульбу ў сатку, а йіна ўся зніцела. Моханава В.-Дзв.
ЗНЯБОЖЫЦЦА (зьнебожыцца) зак. Моцна загараваць. От чэловек зьнебожыўса і ледзьве ідзе. Бобрыкі Петр.
ЗУБ м. Крук. Зуб прыбіты да каворота ў калодзезі. Навасёлкі Свісл.
ЗУБЫ толькі мн. Матыка з зубамі. Зубы колішніе. Позыч мне зубы, пэйду булбу копаті. Бастынь Лун.
ЗУБЫ толькі мн. Жалезная пласцінка на аглоблі, на якую надзяюць атосы. Отёса надэваецца на зубы і на ось. Горск Бяроз. Да аглобні прыбіты зубы, кап ні спадала атоса. Навасёлкі Свісл.
ЗУБЫ толькі мн. Гестка, скроеная ў форме зуба. У футболцы прышыты зубы. Пакроіла ў футболку зубы, а цяпер трэбо прышыць. Янка любіць футболку з зубамі. Ён і прасіў мяне пашыць яе з зубамі. Навасёлкі Свісл.
ЗУБ'Я мн. Тое, што і зубы II. Прыбіў зуб'я да аглобні і надзеў атосы. Лешня Кап.
82 👁