Старонка 60
◀ / 210 ▶
ЗАКАБАЕК м. Вузкі праход паміж двума будынкамі. Маленькі закабаек паміш хатай і хлявамі. Касталомава В.-Дзв. ЗАКАЛВАЦЬ незак. іран. Спяваць з задорам. От ваша Ліда добра закалвая. Паслухайця, як нашы бабу закалваюць песні. Шкураты Браг. ЗАКАЛОТКА ж. Рэдкае цеста, якім прыпраўляюць страву. Вазьмі закалотку і паткалаці булён. Касталомава В.-Дзв. ЗАКАЛЯЦЬ (заколяты) зак. Забрудзіць. Вона хустку заколяла і покынула. Горск Бяроз. ЗАКАМОЎЗІЦЬ зак. Рашчыніць цеста наспех. Закамоўзіла сягодня млінцоў, да грэцкіх, ешця. Шкураты Браг. ЗАКАРВАШЫ мн. Манжэты ў жаночай світцы. К святу пашыла сабе сьвітку з даматканага сукна да с краснымі закарвашамі. Вадва В.-Дзв. ЗАКАТУЛАК м. Тое, што і закабаек. Зямлі мала, вот па гэтаму і малыя закатулкі. Касталомава В.-Дзв. ЗАКАЧАЦЬ (закачаті) зак. Закасаць рукаў. Закачай рукавы, а то памочэш. Бастынь Лун. ЗАКЕЛЗКІ (закэлзкі) толькі мн. Цуглі. Возьмі гузьдэчку і закэлзкамі закэлзай коня. Бастынь Лун. ЗАКЛАДКА (заклатка) ж. Падшыты ніз спадніцы. Нада патшыць у спадніцы заклатку. Вострава Маст. ЗАКЛАДНІК (закладнык) м. Сталярны інструмент для выемкі пазоў. Закладнык выбэраты чэтвэрть у гушаках. Горск Бяроз. ЗАКОТ м. Франтон. Страху накрыў і ў канцы хаты забіў закот. Сяляўшчына Рас. ЗАКРАЙНІКІ (зыкрайнікі) мн. Дзве дошкі, якія прымацоўваюцца па краях страхі і сходзяцца ўверсе, утвараючы канёк. Забіў закот і зыкрайнікі прыбіў, кап вецір ні сырваў страхі. Сяляўшчына Рас. ЗАКРОП м. Прынада для прываблівання пчол. Я ў колодачный вулей накідаў мяты, будуть пчолы лететь на закроп. Бастынь Лун. ЗАКРУТКА м. Сукаратка. Моцна круціш верацяно, аш нітка ўся ў закрутках. Міратычы Кар. Як ты прадзеш, дужа ш багата закрутак. Падкасоўе Навагр. Трэба ніткі кіпятком ашпарыць, а то многа закруткаў. Мнюхі Міёр. ЗАКРУТКА ж. Драўляная вяртушка для запірання дзвярэй. Пылымалася закрутка, чым я зачыню дзьверы? Моханава В.-Дзв. ЗАКРУТКА ж. Вяровачная ці скручаная з лазы пятля, пры дапамозе якой прымацоўваецца аглобля да пярэдніх капылоў. Пырвалася ў сынях закрутка, і аглобня выскачыла. Стайкі Барыс. Закрутка, кап дзяржалася аглобня ў санях. Барыскі Лаг. ЗАКРУТНЯ ж. Памылка пры накідванні асновы ў бёрда, калі замест двух нітак між суседнімі трысцінкамі аказваецца тры. Укідала ў бёрда і ні замеціла, як укінула тры ніткі ў адну трасціну, і вышла закрутня. Касталомава В.-Дзв. ЗАКРУЦЕНЬ (закрутэнь) м. Нязжаты пучок калоссяў, пакінуты ў канцы жніва, перавязаны істужкай. Мы жыто дожалі і зробылі закрутня і крышку поспэвалі. Горск Бяроз. ЗАКРУЦЕНЬ м. Тое, што і закрутка III. Зьвіў пяньковы закруцень аглоблю да капыла прывязаць. Касталомава В.-Дзв. ЗАКРУЦІЦЬ зак. Скруціць галаву (пра дамашніх птушак). Закруціла сягодні куру, пачала дзерці, а столькі асценцаў, што няможна проста абадраць. Шкураты Браг.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 210 ▶