АБАДЗЁН м. Авадзень. Абадзён дужа кусае кароў. Старае Сяло Зэльв. АБАЛО'НІСТЫЙ (оболо'ністый) прым. З абалонню. Оболоністый хвэйнік, бо стегаецца смола. Бастынь Лун. АБАЛО'НЬ (оболо'нь) ж. Слой драўніны з гадавымі кольцамі. Зрэзаў хвэйку і можно узнать, сколькі ёй год по оболоні. Бастынь Лун. АБАПНУ'ЦЦА зак. Завязаць фартух. Абапніся хвартухом, а то плацця зымажыш. Моханава В.-Дзв. АБВА'РАНІКІ мн. Бульба, звараная ў лупінах. Ля, маму, звары на абет абваранікаў, і будзім есці с кіслым малаком. Навасёлкі Свісл. АБДА'ШАК м. Застрэшак у нізе франтона. Зрабіў шчыт у канцы хаты і зрабіў абдашак. Альхоўка Навагр. АБДЗЁРАК м. Кавалачак бульбы, які застаецца пасля здзірання яе на тарцы. Дзяры бульбу ўсю і ні кідай бальшэя абдзёркі. О, які абдзёрак ты пакінула. Ваўкавічы Тал. АБДЗЁРКА ж. Тое, што і абдзёрак. Мама, я ўсе рукі падрала, маленькую абдзёрку пакідала. Варонавічы Пух. АБДЗІ'РКІ (обді'ркі) толькі мн. Зрэб'е. Обдіркі із ыльну называюцца верхов'е. Азарычы Пін. Абдзірала лён на грэбень і сабрала многа абдзірак. Шкураты Браг. АБЕРЛЮ'ХТА (обэрлю'хта) ж. Фрамуга. У вокновы зробыв у вэрху обэрлюхту. Вона одчыняецца увэрх. Горск Бяроз. АБЕ'РНІЦЫ мн. Дошкі, што ставяцца на калёсы замест драбін пры перавозцы сена, снапоў. Калі трэба вазіць сена або снапы, тады кладуць аберніцы. Гэта такія дошкі, якія кладуцца на бакох цялегі. Навасёлкі Свісл. АБЕ'РТКА (обе'ртка) ж. Скіба (хлеба). Гэ, з'еў цэлу обертку хлеба. На ўсю кулідку обертку одрэзаў. Бобрыкі Петр. АБЕ'ЧКА I ж. Прыстасаванне, на якое матаюць ніткі. Змытала дзьве шпулі пражы на абечку. Моханава В.-Дзв. АБЕ'ЧКА II (обе'чка) ж. Абечак (у рэшаце). Зделав обечку для сіта. Бастынь Лун. Абыдраў старую ліпіну і здзелаў абечку ў рэшата. Моханава В.-Дзв. АБЖЫ'РНЫЙ (обжы'рный) прым. Пражэрлівы. Обжырный вэн, богато есть. Бастынь Лун. АБЗО'ЛЫ (обзэ'лы) мн. Першы, знадворны слой дрэва. Чому ты дэрэво нэ обрэзов, порэзов, а обзэлы оставів. Горск Бяроз. АБІРЫ'ЧЫЦЬ зак. Ацерабіць (пра капусту, бурачкі, бручку). Выкапала бручку і буракі, а ціпер трэба іх абірычыць. Сімакава Кар.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
108 👁