Старонка 59
◀ / 210 ▶
ЗАВІРУЧ м. Кіёк, адзін канец якога ўсаджан ў дзірку навоя і не дае навою круціцца. Завіруч у навоі атпускаць аснову з навоя, калі ткуць. Паляцкішкі Вор. ЗАВІТУШКА ж. Сукаратка. Дужа круціш калаўрот, у ніццы многа завітушак, аш ірвуцца ніткі ат завітушак. Калодзішчы Мін. ЗАВІЦА (зовіца) ж. Сястра мужа. У мойго мужа е сестра, вона мне буде зовіца. Бастынь Лун. От у мойго мужа е сестра, от она і будзе мне зовіцай. Бобрыкі Петр. У мене е сёкор і зовіца. Жахавічы Маз. Зовіцы дома нема, паехала ў горад. Тульгавічы Хойн. ЗАГАРОДДЗЕ (загорэдье) н. Месца за агародамі. Давайтэ пойдэм загорэдьем. Бастынь Лун. ЗАГАЎЛІВАЦЦА незак. Святкаваць у бацькоў маладой гадавіну вяселля. Пасля года бацька з маткай маладой прыехалі да маладога і забралі маладога і маладую да сябе загаўлівацца. Ністанішкі Смарг. ЗАГІКВАЦЦА незак. Заікацца. Йікаватый чэловэк, йіковый чэловэк, вэн загікваецца. Азарычы Пін. ЗАГОН м. 1. Града. У нас цэлы загон цыбулі расце. Паляцкішкі Вор. Трэба заграпці загона на капусту. Навасёлкі Свісл. 2. Рад бульбы. Я дзесяць загонаў разараў бульбы, ідзіці капаць. Альхоўка Навагр. ЗАГОН м. Агароджанае пад адкрытым небам месца для жывёлы. Кароў прыгналі ў загон, пойдзем даіць. Моханава В.-Дзв. ЗАГУБІЦЬ зак. Згубіць. Як гэта можна загубіць ключа. Жахавічы Маз. ЗАГУМЕЦЬ ж. Загуменне. Пойдзям па загумецю, тут бліжэй будзя. Навасёлкі Свісл. ЗАДЗЕЦЬ зак. Уцягнуць. Задзень нітку ў голку. Жахавічы Маз. ЗАДЗУГЛЯЦЬ зак. Закілзаць. Надо коня задзугляць дзуглямі, коб не понёс. Бобрыкі Петр. ЗАДОРЫНА ж. Лішак асновы ў шырыну пры накіданні ў ніты і бёрда, які астаўся і ідзе назад. Снывала кросны і ныснывала лішкі, а цяпер ідзець у кроснах нызат задорына. Сяляўшчына Рас. ЗАДУЦЬ (задуті) зак. Патушыць. Задуй лямпу, нашчо довго горэті. Азарычы Пін. ЗАДЫ мн. Поле за сядзібай. На зыдах узыраў нійку і пасадзіў паспешку. Касталомава В.-Дзв. ЗАДЫМЛЕНЫ дзеепрым. Акураны. Нэ задымлена мая цыбуля, пошла уся в стрэлкі, нэма головок і нэма цыбокэв. Азарычы Пін. ЗАЖЫМЕЦ (зажымэц) м. Сквапны. Вэн зажымэц, у его нічэго не достанеш. Бастынь Лун. ЗАЖЫНАК м. Першы нажаты ў час зажынак сноп. Жыта зажала, зажынак нажала і паставіла на куце. Старопка Асіп. ЗАЗУБЕНЬ м. 1. Жалезная пласцінка з зубцамі, якая служыць для запірання дзвярэй. Да вушака прыбіты зазубень дзьверы зачыняць. Ністанішкі Смарг. 2. Дэталь у клямцы. У клямцы е западенька, зазубень і язычок. Бастынь Лун. 3. Жалезная пласцінка на аглоблі, на якую надзяюць атосы. Прыбі да аглоблі зазубня. Навасёлкі Свісл. ЗАЗУБКА ж. Тое, што і зазубень у 3-м знач. Трэбо зазубку прыбэтэ до оглоблі. Дзмітравічы Кам. ЗАЗУЛЯ (зозуля) ж. Зязюля. Зозуля нэ робыт собэ гнэздо. Горск Бяроз. Ужэ куе зазуля. Міратычы Кар.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 210 ▶