ЖЭГАЦЬ незак. Бліскаць. Мыланка так жэгая, аш страшна. Стайкі Барыс.
ЖЭЖКІЙ прым. Гарачы. О, якій жэжкій утюг; жэжке йіцэ, жэжка вода. Дзмітравічы Кам.
З
ЗАБАРСКА ж. Абора. Забарсай забарску ў лапці. Ністанішкі Смарг.
ЗАБІВАЧ м. Папярочны брусок для збівання красён. Паламаўся забівач у кроснах. Разбівай кросны і выцягвай забівачы. Паляцкішкі Вор.
ЗАБІЛЬДЗЕЦЬ зак. Загусці. Бонк забільдзеў і паляцеў. Паляцкішкі Вор.
ЗАБЛУДА ж. і м. асудж. Чалавек, які не хоча рабіць і ходзіць без справы. Заблуда нічога не робіть, шляіцца по селе. Бастынь Лун.
ЗАБОЕЦ м. Запатылак. Каса прыкрапляецца да касся забоецам. Ністанішкі Смарг.
ЗАБОІЧ м. Тое, што і забоец. Забі забоіч у касе, а то кыса шытаіцца. Якубова Рас.
ЗАБОРКА ж. Перагародка. Была адна хата, а цяпер пыставіў заборку і маю дзьве комнаты. Сяляўшчына Рас.
ЗАБОРТАЦЦА зак. Не змагчы выгаварыць слова, заблытацца. От не могу сказаць ето слово, хоцела сказаць, дак мой язык забортаўся. Бобрыкі Петр.
ЗАБЫРЫ мн. Дробныя складкі на адзенні. Манякова Міёр. Пошыла сподніцу, і много забыр зробіла. Бастынь Лун.
ЗАВАЛ м. Завала, прыстасаванне для запірання дзвярэй. Зачыні дверы і завалі завал. Бастынь Лун.
ЗАВАЛІНА (зываліна) ж. Прызба. Нада на зіму апсыпаць зываліну кыля хаты, кап цяплей было. Моханава В.-Дзв.
ЗАВАЛІЦЬ зак. Заперці на завалу. Погляді, ті завалів ты дьвері на завал. Бастынь Лун.
ЗАВАЛКА ж. Ангіна. У ее завалка, дужэ красно горла. Бастынь Лун.
ЗАВАЛЬВАЦЬ незак. перан. Перашкаджаць. То ідзем, Стэфачка, хай пішуць, а то мы завальваям. Навасёлкі Свісл.
ЗАВАРАТ (заворот) м. Паварот плуга ў канцы загона. На завороте плуг поднесі. Бастынь Лун. Вельмі трудна на завароце з плугам, цягай яго. Моханава В.-Дзв.
ЗАВАРОТАК м. Незаараны кавалак зямлі ў канцы загона, які даворваюць упоперак. А цяпер нада ўзыраць заваротак, дзе няможна было да канца араць, мішаў плот. Моханава В.-Дзв.
ЗАВЕРЦЕНЬ (завэртень) м. Вяровачная ці скручаная з лазы пятля, пры дапамозе якой прымацоўваецца аглобля да пярэдніх капылоў. Поробів завэртні дубовые, а то лазовые плохо. Бастынь Лун.
ЗАВЕРЦЕНЬ м. Маленькая палачка, пры дапамозе якой вяжуць снапы. Заверцень жжымае снапа перавяслам. Забыласа дома завертня, як я буду вязаць снапы. Навасёлкі Свісл.
ЗАВІДНІК м. Зайздроснік. О, гэта завіднік, што увідзіць, дак і яму нада. Моханава В.-Дзв.
ЗАВІДНІЦА ж. Зайздросніца. Моханава В.-Дзв.
76 👁