ЖО'РНІК м. Дашчаная шуфляда, на якой ляжыць йіжні камень у жорнах. Зрабіў жорнік у жорнах, а цяпер буду жорны строіць. Паўлавічы Клім.
ЖСУКРЬГНЕЦ (жсукрынэ'ц) м. Неўрадлівая глеба. Жсукрынэц, ніц ні росте. Бастынь Лун.
ЖУ'ИКА ж. Жвачка. Корова жует жуйку. Азарычы Пін.
ЖУЛЬ-ЖУЛЬ-ЖУЛЬ выкл. Ужываецца, калі падзываюць авечак. Мнюхі Міёр.
ЖУРА'УКА ж. 1. Калодачка з дзіркай на верхнім камені жорнаў, у якую ўстаўляецца ніжні канец млёна. У жорнах у верхню.и камене жураўка прывязана да абруча, які нацягнуты на верхні камень. Навасёлкі Свісл. 2. Выемка ў ткацкім станку, куды закладаецца навой. У стову е жураўка, у ету жураўк'у му кладом навойку. I ету вуразку му зовом жураўкой. Бобрыкі Петр.
ЖУ'РКА ж. Грыбны суп. Наварыла сягоня журкі з баравікамі. Ністанішкі Смарт.
ЖУРЬГХА ж. Жур. Журыха варыцца з аўсянай мукі. Журыха жыткая, І яе ядуць гарачую, а кісель густый І сцюдзёный ядуць. Сяляўшчына Рас.
ЖЫВАТО'К (жывото'к) м. Лытка. У твоей жонкы жывоток на ногэ тоўстый. Горек Бяроз.
ЖЫВЕ'Ц (жывэ'ц) м. Прапушчаны па кіёчках ніта шнурок, да якога прывязваюцца петлі ніта. Трэбо наніціць ніт на кійкі i завезаць жыўцом. Бобрыкі Петр. Нічальніцы надзяюцца на кіёчкі ' i закрапляюцца жыўцом. Жывец прывязваюць за адзін кангц i за другі. Міратычы Кар. Завяжы ў нічальніцах жыўца, кап ні раскідаліся. Навасёлкі Свісл. На жывец навязваюцца кобылкі, а жывцэ прывязваюцца до двох пруткэв, вот вам i жывец. Азарычы Пін.
ЖЫВІ'НА ж. Жывёла. Ідзе с поля жывіна. Навасёлкі Свісл.
ЖЬІГА'ДЛАI н. Джала. От пчала ўшпіліла жыгадла ў руку. Ністанішкі Смарт. У пчолкі ёсць жыгадла, Старае Сяло Зэльв.
ЖЫГА'ДЛАII (жыгадло) н. Вастрыё. У касе ступілосё жыгадло, трэбо пакляпаць. Навасёлкі Свісл.
ЖЬІГА'ЛА (жыга'ло, жага'ла) н. Джала. Пчолка дала жагала. Укусіла i жагала аставіла. Барыскі Лаг. Пчолка ўкусіла i пакінула жыгало ў пальцы. Міратычы Кар.
ЖЫ'ЖА ж. дзіцяч. Агонь. Ня руш, а то жыжа кусь, жыжа кусь! Моханава В.-Дзв.
ЖЫКО'ВІНА (жыко'вына) ж. Пярсцёнак. Купыла жыковыну i наложыла на палец. Жыковына бэз гочка. Горек Бяроз.
ЖЬГЛКА ж. Жменя цёртага лёну. Як мы чэшэм шэрсценэй шчэткою, то лён накручываем на пальцы, гэта i e жылка, Азарычы Пін.
ЖЫ'ПАЦЬ (жы'пать) незак. Кракаць. Качкі жыпають, есці хочуть. Бастынь Лун.
ЖЫ'ТНІСКА (жы'тніско) н. Іржышча, астаткі сцяблоў. Пайду жытніска касіць, там многа травы. Паляцкішкі Вор. Жыто пожалі, засталосо жытніско. Азарычы Пін.
ЖЬГЧКА ж. Чырвоная стужка. Купіла красну жычку i заплела косу. Бастынь Лун.
ЖЭ'БРАК м. Жабры. Калі красный жэбрак, то рыбу ложна куишць. Жахавічы Маз
Дадатковыя словы
жураўку, жываток, жывэц, жыпать, жьігала, уика, ураука, урка, ыковіна, ыпаць, ьігадла
29 👁