ЖА'ЛКА. Шкада. (У знач. безас. выказ). Мне яе дужа жалка стала. Моханава В.-Дзв.
ЖАЛУ'Д (жалут) м. Зялёнае яблычка на бульбяніку. У бульбі на быльніку зялёныя жылуды. Я адзін жалут сарваў, дак такі горкі. Сяляўшчына Рас.
ЖАМЕ'РЫНЫ (жэмэ'рэны) толькі мн. 1. Скваркі. Парэзала сала на патэльню i паставіла ў печ, тлушч вытёк, осталыс жэмэрэны. Горек Бяроз. 2. Адходы пры апрацоўцы мёду. Пэрэтопыв мэд, осталыс жэмэрэны. Горек Бяроз. 3. Рэшткі пасля працэджвання цэду на кісель. П рацадзіла цэт на рэшата, а жамерын многа было. Мохапава В.-Дзв.
ЖА'НДЛА (жа'ндло) н. Джала. Пшчала ўкусіла, выньце жандло. Гіаляцкішкі Вор.
ЖАРАЛО' (жэрало') н. 1. Лаз у склеп. Цесноё жарало ў нограбі. Стайкі Барыс. 2. Дзірка ў верхнім камені жорпаў для засыпкі збожжа. Ня сып многа ў жарало, а то цяжка будзіць малоць у жорны. Ваўкавічы Тал.
ЖАРА'ТАК м. Жар. Выгарніця c печы жаратак. Налажы жирату ў жаляску. Ністанішкі Смарг.
ЖАРЛО' (жэрло') н. Джала. От пчэла ўсадзіла мнэ жарло ў палец. Азарычы Пін. Пчола укусыла i покынула жэрло ў руцы. Горек Бяроз.
ЖАУКЛЯ'К (жавкля'к) м. Агурок, пакінуты на насенне. Абарei жаўклякі i полажы на окно, хай спеють. Бастынь Лун.
ЖАУКРЫ 'НЕЦ (жэўкры'нец) м. Неўрадлівая глеба. Одзін жэўкрынец, i нічого не сеім. Бастынь Лун.
ЖАУТЛЯ'К м. Toe, што i жаўкляк. У цебе на градзе так богато жаўтлякоў. Чаго ты жаўтлякі не зьбіраеш на насене. Тульгавічы Хойіі.
ЖВА'ЛЫ толькі мн. Васкавая залоза ў пчалы. У пчолкі e жвалы, у гэтых жвалах вона робіть воск. Бастынь Луп.
ЖВЯ'КА ж. Жвачка. Карова жвякаіць жвяку. Сяляўшчына Рас.
ЖВЯ'КАЦЬ незак. Жаваць. Што-та мыя карова ні жвякаіць жвякі. Сяляўшчыпа Рас.
ЖЛОБI (жлоп) м. Жолаб. Укінь сена ў жлоп, хай коні. ядуць. Ністанішкі Смарг.
ЖЛОБII м. асудж. Скупы чалавек. От жлоб, прасіў, прасіў мукі пазычыць, дак гэты жлоб не даў. Тульгавічы Хойн.
ЖЛУ'КТА ж. Луг з лопелу. У жлукту намачы палатно, хай беліцца. Шкураты Браг.
ЖМЫХА'ЦЬ незак. Мыць бялізну. Дома буду жмыхаць сарочкі, а тады найду на рэчку І буду пекещь пранікам. Якубова Рас. Налій вады ў начоўкі І жмыхай сваё плацця. Я буду плацця жмыхаць заўтра. Сяляўгпчына Рас.
ЖНІТВО' н. Жніво. Ужо пачынаецца жнітво. Моханава В.-Дзв.
ЖНГУНІК м. Іржышча, астаткі сцяблоў. Жыта жжалі. Жніўнік добры, найду скашу. Моханава В.-Дзв.
ЖО'ЛАБ (жо'луп) м. Паз у дошцы. У жолуп кладзецца драніца. Якубова Рас.
ЖО'ЛУДЗЬ (жо'луць) м. Жолуд. Я нашоў балыиы жолуць пат дубам. Барыскі Лаг.
ЖО'РВАНЫ (жо'рвоны) толькі мн. Жорны. Ідзі ў жорвоны смелі ечмень. Бобрыкі Петр
Дадатковыя словы
алуд, андла, аукляк, аутляк, вякаць, жавкляк, жлукта, олудзь, орваны
28 👁