ЖОРНІК м. Дашчаная шуфляда, на якой ляжыць ніжні камень у жорнах. Зрабіў жорнік у жорнах, а цяпер буду жорны строіць. Паўлавічы Клім.
ЖСУКРЫНЕЦ (жсукрынэц) м. Неўрадлівая глеба. Жсукрынэц, ніц ні росте. Бастынь Лун.
ЖУЙКА ж. Жвачка. Корова жует жуйку. Азарычы Пін.
ЖУЛЬ-ЖУЛЬ-ЖУЛЬ выкл. Ужываецца, калі падзываюць авечак. Мнюхі Міёр.
ЖУРАЎКА ж. Калодачка з дзіркай на верхнім камені жорнаў, у якую ўстаўляецца ніжні канец млёна. У жорнах у верхнюм камене жураўка прывязана да абруча, які нацягнуты на верхні камень. Навасёлкі Свісл. Выемка ў ткацкім станку, куды закладаецца навой. У стову е жураўка, у ету жураўку му кладом навойку. І ету вуразку му зовом жураўкой. Бобрыкі Петр.
ЖУРКА ж. Грыбны суп. Наварыла сягоня журкі з баравікамі. Ністанішкі Смарг.
ЖУРЫХА ж. Жур. Журыха варыцца з аўсянай мукі. Журыха жыткая, і яе ядуць гарачую, а кісель густый і сцюдзёный ядуць. Сяляўшчына Рас.
ЖЫВАТОК (жывоток) м. Лытка. У твоей жонкы жывоток на ногэ тоўстый. Горск Бяроз.
ЖЫВЕЦ (жывэц) м. Прапушчаны па кіёчках ніта шнурок, да якога прывязваюцца петлі ніта. Трэбо наніціць ніт на кійкі і завезаць жыўцом. Бобрыкі Петр. Нічальніцы надзяюцца на кіёчкі і закрапляюцца жыўцом. Жывец прывязваюць за адзін канец і за другі. Міратычы Кар. Завяжы ў нічальніцах жыўца, кап ні раскідаліся. Навасёлкі Свісл. На жывец навязваюцца кобылкі, а жывцэ прывязваюцца до двох пруткэв, вот вам і жывец. Азарычы Пін.
ЖЫВІНА ж. Жывёла. Ідзе с поля жывіна. Навасёлкі Свісл.
ЖЫГАДЛА н. Джала. От пчала ўшпіліла жыгадла ў руку. Ністанішкі Смарг. У пчолкі ёсць жыгадла. Старае Сяло Зэльв.
ЖЫГАДЛА (жыгадло) н. Вастрыё. У касе ступілосё жыгадло, трэбо пакляпаць. Навасёлкі Свісл.
ЖЫГАЛА (жыгало, жагала) н. Джала. Пчолка дала жагала. Укусіла і жагала аставіла. Барыскі Лаг. Пчолка ўкусіла і пакінула жыгало ў пальцы. Міратычы Кар.
ЖЫЖА ж. дзіцяч. Агонь. Ня руш, а то жыжа кусь, жыжа кусь! Моханава В.-Дзв.
ЖЫКОВІНА (жыковына) ж. Пярсцёнак. Купыла жыковыну і наложыла на палец. Жыковына бэз гочка. Горск Бяроз.
ЖЫЛКА ж. Жменя цёртага лёну. Як мы чэшэм шэрсценэй шчэткою, то лён накручываем на пальцы, гэта і е жылка. Азарычы Пін.
ЖЫПАЦЬ (жыпать) незак. Кракаць. Качкі жыпають, есці хочуть. Бастынь Лун.
ЖЫТНІСКА (жытніско) н. Іржышча, астаткі сцяблоў. Пайду жытніска касіць, там многа травы. Паляцкішкі Вор. Жыто пожалі, засталосо жытніско. Азарычы Пін.
ЖЫЧКА ж. Чырвоная стужка. Купіла красну жычку і заплела косу. Бастынь Лун.
ЖЭБРАК м. Жабры. Калі красный жэбрак, то рыбу можна кушаць. Жахавічы Маз.
73 👁