ЖАЛКА. Шкада. (У знач. безас. выказ). Мне яе дужа жалка стала. Моханава В.-Дзв.
ЖАЛУД (жалут) м. Зялёнае яблычка на бульбяніку. У бульбі на быльніку зялёныя жылуды. Я адзін жалут сарваў, дак такі горкі. Сяляўшчына Рас.
ЖАМЕРЫНЫ (жэмэрэны) толькі мн. 1. Скваркі. Парэзала сала на патэльню і паставіла ў печ, тлушч вытёк, осталыс жэмэрэны. Горск Бяроз. 2. Адходы пры апрацоўцы мёду. Пэрэтопыв мэд, осталыс жэмэрэны. Горск Бяроз. 3. Рэшткі пасля працэджвання цэду на кісель. Працадзіла цэт на рэшата, а жамерын многа было. Моханава В.-Дзв.
ЖАНДЛА (жандло) н. Джала. Пшчала ўкусіла, выньце жандло. Паляцкішкі Вор.
ЖАРАЛО (жэрало) н. 1. Лаз у склеп. Цеснoё жарало ў пограбі. Стайкі Барыс. 2. Дзірка ў верхнім камені жорнаў для засыпкі збожжа. Ня сып многа ў жарало, а то цяжка будзіць малоць у жорны. Ваўкавічы Тал.
ЖАРАТАК м. Жар. Выгарніця с печы жаратак. Налажы жаратку ў жаляску. Ністанішкі Смарг.
ЖАРЛО (жэрло) н. Джала. От пчэла ўсадзіла мнэ жарло ў палец. Азарычы Пін. Пчола укусыла і покынула жэрло ў руцы. Горск Бяроз.
ЖАЎКЛЯК (жавкляк) м. Агурок, пакінуты на насенне. Абарві жаўклякі і полажы на окно, хай спеють. Бастынь Лун.
ЖАЎКРЫНЕЦ (жэўкрынец) м. Неўрадлівая глеба. Одзін жэўкрынец, і нічого не сеім. Бастынь Лун.
ЖАЎТЛЯК м. Тое, што і жаўкляк. У цебе на градзе так богато жаўтлякоў. Чаго ты жаўтлякі не зьбіраеш на насене. Тульгавічы Хойн.
ЖВАЛЫ толькі мн. Васкавая залоза ў пчалы. У пчолкі е жвалы, у гэтых жвалах вона робіть воск. Бастынь Лун.
ЖВЯКА ж. Жвачка. Карова жвякаіць жвяку. Сяляўшчына Рас.
ЖВЯКАЦЬ незак. Жаваць. Што-та мыя карова ні жвякаіць жвякі. Сяляўшчына Рас.
ЖЛОБ (жлоп) м. Жолаб. Укінь сена ў жлоп, хай коні ядуць. Ністанішкі Смарг.
ЖЛОБ м. асудж. Скупы чалавек. От жлоб, прасіў, прасіў мукі пазычыць, дак гэты жлоб не даў. Тульгавічы Хойн.
ЖЛУКТА ж. Луг з попелу. У жлукту намачы палатно, хай беліцца. Шкураты Браг.
ЖМЫХАЦЬ незак. Мыць бялізну. Дома буду жмыхаць сарочкі, а тады пайду на рэчку і буду пекаць пранікам. Якубова Рас. Налій вады ў начоўкі і жмыхай сваё плацця. Я буду плацця жмыхаць заўтра. Сяляўшчына Рас.
ЖНІТВО н. Жніво. Ужо пачынаецца жнітво. Моханава В.-Дзв.
ЖНІЎНІК м. Іржышча, астаткі сцяблоў. Жыта жжалі. Жніўнік добры, пайду скашу. Моханава В.-Дзв.
ЖОЛАБ (жолуп) м. Паз у дошцы. У жолуп кладзецца драніца. Якубова Рас.
ЖОЛУДЗЬ (жолуць) м. Жолуд. Я нашоў бальшы жолуць пат дубам. Барыскі Лаг.
ЖОРВАНЫ (жорвоны) толькі мн. Жорны. Ідзі ў жорвоны смелі ечмень. Бобрыкі Петр.
81 👁