Старонка 53
◀ / 210 ▶
ДРАМАКІ мн. Нязжатыя сцяблы збожжа. Во жне нядобра, драмакоў напускала, дай шчэ багата. Стаяць драмакі, як свечкі. Шкураты Браг. ДРАНКА ж. 1. Драная бульба. З бульбы ныдрала дранкі, будзім пячы дранікі. Моханава В.-Дзв. 2. Бабка з бульбы. Надзёрла бульбы і паставіла ў печ дранку с салам. Міратычы Кар. ДРАНКА ж. Шчапаная гонта. Асінавай дранкі ныдраў, буду хату перакрываць. Моханава В.-Дзв. ДРАПАЧ м. Культыватар. Драпачом, калі запушчана раля, драпаюць ралю, а пасля драпача барануюць. Вострава Маст. ДРАПАЧАВАЦЬ незак. Культываваць. Калі запушчана раля, тады драпачуюць драпачом. Вострава Маст. ДРАПКА ж. Матузок. Прышый мне ік спадніцы доўгія драпкі, кэб я магла шырай распускаць. Атарвалася драпка ў хвартуху. Шкураты Браг. ДРАТАВАНКА ж. Пужка, звітая з няці-шасці частак (вяровачак). Я сабе ны пасту зьвіў дратаванку аш тры метры. Моханава В.-Дзв. ДРАЦЬ незак. Часаць лён на металічны грэбень. Нада іці лён драць на драчку. Сяляўшчына Рас. ДРАЧ м. Сталярны інструмент, якім выразаюць пазы. Вазьмі драч і зрабі добрую драчку, коб було добра мох лажыць, коб цёпла було. Шкураты Браг. Драчом драчуюць бруса, кап ні выпадаў мох са зруба. Навасёлкі Свісл. ДРАЧ м. Выемка ў верхнім бервяне для шчыльнага прылягання яго да ніжняга ў зрубе. Трэбо ў дэрэвынэ вырубаты драча, коб добра дэрэвына легла на дэрэвыну. Горск Бяроз. ДРАЧАВАЦЬ (драчоваты) незак. Адбіваць знак на бярвенні для распілоўкі на дошкі. Трэбо іты драчоваты дэрэвыны і будэм рэзаты на доскы. Горск Бяроз. ДРАЧАВАЦЬ незак. Выразаць пазы. Вазьмі драч і ідзі драчаваць бярвення на хату. Драчом драчуй глубей бруса, а то мох будзя высыпацца. Навасёлкі Свісл. ДРАЧКА ж. Тое, што і драч II. Вазьмі драч і зрабі добрую драчку, коб було добра мох лажыць, коб було цёпла ў хаці. Шкураты Браг. ДРАЧКА ж. Металічная шчотка для абдзірання лёну. У драчку набіты гвоздзі, на гэтый драццы сморгаім лён. Стайкі Барыс. Ны драчку чэшуць лён, адлітаюць вярхоўя. Прынясі драчку, буду лён скідываць. Якубова Рас. Мы лён абдзіралі на драчку. Ваўкавічы Тал. Лён ны драчку чэшуць. Сяляўшчына Рас. ДРАЧКА ж. Тое, што і дзяга. Лозу дэрэмо на драчкі і плэтэмо лапці. Абрэж драчку, а то шырокая. Горск Бяроз. ДРОЗКА ж. Лучына. Надралі дрозок свэтыты, коб выдно було ў хаты. Горск Бяроз. ДРОНГ м. Трайня. На вос накладаіцца драўняны пранік, а на пранік кладзецца крэсла, а ў крэсла ўбіваюцца ручкі і дронг для злучэння задніх калёс. Дронг злучаіць пярэдняе і задняе крэслы. Ністанішкі Смарг. ДРУЖКА (дружко) м. Шафер. Дружко прышоў на довэдкы ік молодой, колы будэ вэсэлле. Горск Бяроз. ДРУКІ толькі мн. Прыстасаванне для сушкі збожжа. Набіў друкі і буду садзіць авёс, хай сохніць. Моханава В.-Дзв.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 210 ▶