ДРУ'ЧКІ толькі мн. Toe, што i друкі. Пыставіў дручкі, a цянер нада ўдзець гарох, кап сох, i снапы. Моханава В.-Дзв. ДРЫВАРУ'Б (дрывару'п) м. Дрывасек. Прышлі да яе дрыварубы. Дрыварубы будуць калоць дровы. Якубова Рас. ДРЫГВА' ж. Квашаніна. Давай наварымо дрыгвы з головы i з нэг. Азарычы Пін. ДРЫ 'КАЦЬ (дры'катэ) незак. Гізаваць. Корова дрыкае, гырэзыцця. Дзмітравічы Кам. ДРЫЛЬI м. Маленькі свярдзёлак. Дрыль дрыляваць дзіркі ў граблях для зубоў. Навасёлкі Свісл. ДРЫЛЬII м. Палка. Вот як вазьму дрыль, ды як начну цібе гэтым дрылям пойсаваць. Касталомава В.-Дзв. ДРЫЛЯВА'ЦЬ незак. Свідраваць. Дрыляваць трэбо дзіркі ў граблях. Выдрылюй стаўпца на граблі. Навасёлкі Свісл. ДРЭ'НЧЫЦЬ незак. Дражніць. Што ты дрэнчыш собаку? Горек Бяроз. ДРЭНІ мн. Дзёран. На болоті копают дрэні i накладают на лён, коб ны вэплэвав. Дзмітравічы Кам. ДУ'ДДЗЕ н. зборн. Бацвінне. Ідзі нылымай дуддзя з буракоў. Манякова Міёр. ДУ'ДКА (ду'тка) ж. Канец птушынага пяра, на якім не расце пер'е. Калі вырваць пярыну с крыла, дак дутка тоўстая, а калі с храпта, дак тонкая. Моханава В.-Дзв. ДУ'ЖКА (ду'шка) ж. 1. Дзяржанне ў кошыку. Поломаласа дужка ў кайіэліску. Бастынь Луи. Ў кошэлі ізломалася дужка. Бобрык! Петр. У кошыку арэхавая душка. Моханава В.-Дзв. 2. Ручка ў возе. Пліскі позакладае за дужкі, дай еде собэ. Бастынь Лун. 3. Грабелькі на касе. Прыстрой да косы душку, найду кас'щь ячмень. Душка добра аткладае раткі, як косіш. Барыскі Лаг. ДУ'ЛЬКА ж. Дробныя часткі валакна, пыл пры апрацоўцы ільну. Траплю лён, а дулькі так многа летіть. Бастынь Лун. ДУРЭ'Ц м. Палявы асот. Нарвала дурца ў булбі i дам свіням. Бастынь Лун. ДУХ м. Пара ў лазні. Заллюць печку вадой, а дух як шугне гарачый, i ў гэтым духу на цыпки'х хвысталіся. Ваўкавічы Тал. ДУША' ж. Падбіўка ў шапцы. Порвалася душа ў вушанцы, надо зошыть, а то нэма як наклодаті. Бастынь Лун. ДЬГБАЛА м. Вялікі, няскладны чалавек. На гэтага дыбала нічога ня купіш, трэба ўсё шыць. Вадва В.-Дзв. ДЫБА'СТЫ прым. Чалавек, у якога доўгія ногі, даўганогі. Ён такі дыбасты, што i штаноў ні дыбраць. Моханава В.-Дзв. ДЫВАШ м. Пакрывала на ложак. Тчут дыванэ, дыван увэсь шырстянэй. Дзмітравічы Кам. ДЫЛЬ м. 1. Тоўстая дошка для асадкі акон i дзвярэй. Одын дыль зробів, а трэбо чтэры дылі на вокны. Бастынь Лун. Ходэм нарэжымо дылёў на хату, бо трэба робыты двэры. Горек Бяроз. 2. Кароткае бервяно, якое кладзецца ў прасценак паміж вокнамі i наміж вуглом i дзвярамі. Положыў дыль номіж окон, а тэпэрэ буду ложыты поміж углом i двэрамі. Горек Бяроз. ДЭ'НЦА н. Драўляная дошчачка, на якой крышаць сала, цьібулю. Дай мне дэнца порэзаті м'ясо. Бастынь Лун. ДЭСЯНЁВЫЙ (дэсенёвый) прым. Узорысты. Выткала дэсенёвый настэльнік. У дэсенёвым настэльніку e бэльшая клетка i e маленькая. Азарычы Пін
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дрываруп, дрыкатэ, дуддзе, дудка, дулька, касщь, мясо, пере, урэц, цыпких, цыпкй'х
35 👁