Старонка 52
◀ / 210 ▶
ДЗЯРЖАЛЬНА (дэржално) н. Дзяржанне. У кочэрге зломалосо дэржално. Азарычы Пін. ДЗЯРЖАНКА (дзержанка) ж. Дзяржанне, ручка. Дубовая дзержанка ў лапаце. Тульгавічы Хойн. ДЗЯРУГА ж. Дзераза. Пашлі ў лес і ныдралі дзяругі. Моханава В.-Дзв. ДЗЯРУЖКА (дзеружка) ж. Саматканая коўдра з пяці полак. Дзеружку шыюць у пяць полак і ею накрываюцца. Дзеружка толькі зрэбная. Бобрыкі Петр. ДЗЯТЛІВІНА ж. Дзікая канюшына. Схадзі аткасі дзятлівіны цялушцы. Моханава В.-Дзв. ДЗЯЎБАК м. Дзюба. Які бальшы дзяўбак у пеўня. Міратычы Кар. ДЗЯЎКАЦЬ (дяўкать) незак. асудж. Многа гаварыць. Вона дяўкае і дяўкае без перастанку. Бастынь Лун. ДЗЯЦІНУХА ж. Квахтуха. Дзяцінуха добрая, добра глядзіць зы цыплятамі. Якубова Рас. ДЛУБАК м. Дзюбка. О-ёй, якы длубак у шуляка. Горск Бяроз. ДНІШЧА (днішчэ) н. Сядзенне ў прасніцы. У потэсі е днішчэ, на которым мы сэдымо і прадэмо. Азарычы Пін. Паламалосё днішча ў прасніцы, трэбо паправіць. Міратычы Кар. Зломалосо днішча ў прасніцы. Бобрыкі Петр. ДОБА ж. Суткі. Цэлую добу ліў дошч, дзень і ноч. Паляцкішкі Вор. ДОБРЫК м. Баравік. Пашоў я рана ў грыбы і набраў цэлы кош адных добрыкаў. Каменка Жл. ДОШНІК м. Века. Нада памыць дошнік капусту накрыць. Якубова Рас. ДОШНІК м. Вялікая дзежка для капусты. Насаліла капусты цэлы дошнік, хваціць на зіму. Якубова Рас. ДРАБАК м. Спружынная барана. Пазыч мне свайго драбака падрапачыць папар. Моханава В.-Дзв. ДРАБІНЫ толькі мн. Прыстасаванне, за якое кладуць сена жывёле. Укінь сена ў драбіны, хай есць карова. Касталомава В.-Дзв. Прыкалаціў да сцяны драбіны і палажыў сена за драбіны карові. Карабаўшчына Бабр. ДРАБНІЦА ж. Акалот. Снапы абмалацілі, а тады акалочваем і вытрасаем драбніцу. Жыта змалацілі, а цяпер трэба драбніцу злажыць у стог. Заазер'е Віл. ДРАБЫ толькі мн. Драбіны ў возе. Кары — большый вэз з драбамі, буў у пана, у мужыкэў буў вэз із-за плiскамі по бокэх. Бастынь Лун. ДРАБЯСЦЁ н. зборн. Паплёт. Прывёс з лесу драбясцё, будзім страху крыць. Навасёлкі Свісл. ДРАБЯСЦІНА ж. Жэрдка для прыціскання саломы на страсе. На лату кладзецца салома, а на салому кладзецца тонкая драбясціна і прывязваецца пашкамі. Навасёлкі Свісл. ДРАВІЦА ж. Карова, якая ацялілася першы раз. Мыя дравіца дае мала мылыка. Іна ш першацёлка ў мяне. Касталомава В.-Дзв. ДРАВУШКА ж. Цялушка другога года. Другі гот дравушцы, а іна ўжо пакрылася, будзіць цяліцца. Якубова Рас. ДРАМАК м. асудж. Чалавек, які многа спіць. Драмак гэты, дзень і ноч спіць і ніяк не выспіцца. Шкураты Браг.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 210 ▶